Гукава
Выгляд
(Пасля перасылкі з Горад Гукава)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гукава (руск.: Гуково) — горад (з 1955 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 69,2 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1878 годзе як чыгуначная станцыя. Далейшае развіццё атрымаў дзякуючы наяўнасці запасаў высокаякаснага вугалю-антрацыту. Вугаль здабывалі тут яшчэ да рэвалюцыі 1917 года.
Горад размешчаны ля ўкраінска-расійскай мяжы, за 123 км ад Растова-на-Доне.
Асноўная галіна эканомікі — вуглездабыўная прамысловасць; у горадзе 6 дзеючых шахт. ААТ «Гукавугаль» — буйнейшае прадпрыемства горада. У цяперашні час у Гукава здабываецца больш за палову ўсёй здабычы вугалю Растоўскай вобласці. Таксама працуюць прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасці, мэблевая фабрыка, завод угнаенняў.