Каменск-Шахцінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Каменск-Шахцінскі)
Горад
Каменск-Шахцінскі
руск.: Каменск-Шахтинский
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1671
Горад з
Плошча
160 км²
Вышыня цэнтра
60 м
Насельніцтва
93 238[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
86365
Паштовы індэкс
347800
Аўтамабільны код
61, 161
Афіцыйны сайт
Каменск-Шахцінскі на карце Расіі ±
Каменск-Шахцінскі (Расія)
Каменск-Шахцінскі
Каменск-Шахцінскі (Растоўская вобласць)
Каменск-Шахцінскі

Каменск-Шахцінскі (руск.: Каменск-Шахтинский) — горад (з 1927 года) у Расіі, у складзе Растоўскай вобласці. Насельніцтва 96,6 тыс. чалавек (2005). Заснаваны ў 1671 годзе.

Горад размешчаны ля паўночна-ўсходніх адгор’яў Данецкага кража, на рацэ Северскі Данец (правы прыток Дона), за 145 км на паўночны ўсход ад Растова-на-Доне.

У горадзе і ў раёне яго — шэраг вугальных шахт (здабыча каменнага вугалю). Развітая хімічная прамысловасць: ФДУП «Каменскхімкамбінат», ФКП Камбінат «Каменскі», ААТ «Каменсквалакно». Таксама маюцца машынабудаўнічыя прадпрыемствы: «Машзавод», «Каменскі вопытна-механічны завод», завод газавыкарыстоўваючага абсталявання, ЗАТ «КОМЗ-Экспарт» — гандлёвая марка «TIGARBO». Заводы «Прамгаз», шклатарны, цагляны, дрэваапрацоўчы. Каменская ЦЭЦ. З харчовых прадпрыемстваў варта вылучыць мясакамбінат, кандытарскую фабрыку, малочны завод, харчакамбінат, вінна-гарэлкавы завод, хлебакамбінат і інш.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]