Клостэрнойбург
| Горад | |||
| Клостэрнойбург | |||
|---|---|---|---|
| Klosterneuburg | |||
|
|||
| 48°18′15″ пн. ш. 16°19′00″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Федэральная зямля | Ніжняя Аўстрыя | ||
| Акруга | акруга Вена | ||
| Бургамістр |
Готфрыд Шу (АНП) |
||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 76.2 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 192 м | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 25 216 чалавек (2007) | ||
| Афіцыйная мова | нямецкая | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 02243 | ||
| Паштовы індэкс | 340x | ||
| Аўтамабільны код | WU | ||
| Афіцыйны код | 3 24 08 | ||
|
|
|||
| klosterneuburg.at (ням.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Клостэрно́йбург (ням.: Klosterneuburg) — аўстрыйскі горад у федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя. Знаходзіцца на паўночны захад ад Вены, непасрэдна прылягаючы да яе. З 1938 па 1954 горад уваходзіў у склад Вены. Насельніцтва 24 797 чалавек (2001).
Геаграфія і транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Горад размешчаны на правым беразе ракі Дунай, на вышыні 192 метраў над узроўнем мора. Ад Вены аддзелены гарамі Каленберг і Леапольдсберг. Са сталіцы ў Клостэрнойбург ходзяць прыгарадныя цягнікі з вакзала Франца-Іосіфа і аўтобусы са станцыі Хайлігенштат.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З I па V стагоддзе нашай эры на месцы цяперашняга верхняга горада Клостэрнойбурга знаходзіўся рымскі ваенны лагер, назва якога не дайшла да нашых дзён.
Гісторыя сучаснага паселішча прасочваецца з IX стагоддзя. У 1108 г. маркграф Леапольд III з дынастыі Бабенбергаў заклаў на гары Леапольдсберг свой замак «Nivvenburc» (Нойбург, «Новы замак»). Па размаху гэта рэзідэнцыя цалкам адпавядала рангу імперскага князя. У 1114 годзе ў непасрэднай блізкасці ад рэзідэнцыі пачалося будаўніцтва царквы, якая ў 1133 годзе стала манастырскай і атрымала назву Клостэрнойбург, якая распаўсюдзілася пасля і на ўвесь горад.
Сярэднявечны Нойбург складаўся з двух паселішчаў па абодва бакі Дуная, злучаных бродам. Частыя паводкі прымушалі жыхароў па той бок Дуная ўсё далей адсоўваць сваё паселішча ад ракі. У выніку чаго да пачатку XIII стагоддзя існавала два Нойбургі: Нойбург пры манастыры (Клостэрнойбург) і Нойбург пры рынку (Корнойбург). У 1298 годзе Альбрэхт I, які пражываў у Нойбургу з 1288 года, падзяліў гэтыя два паселішчы і адначасова ўвёў у Клостэрнойбургу гарадское права. Клостэрнойбург таксама служыў рэзідэнцыяй Леапольду VI.
Пасля кананізацыі ў 1485 годзе заснавальніка горада і манастыра Леапольда III гарадскі манастыр стаў нацыянальнай аўстрыйскай святыняй і адным з галоўных у Аўстрыі цэнтраў паломніцтва. У XV—XVI стагоддзях абацтва ператварылася ў вялікі рэлігійны, культурны і навуковы цэнтр. Манастыр Клостэрнойбурга быў вядомы вырабам цудоўных для свайго часу геаграфічных карт, а таксама валодаў адной з лепшых у нямецкамоўных землях бібліятэкай.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Манастыр аўгусцінцаў. Заснаваны напачатку XII стагоддзя Леапольдам III.
- Манастырская царква — пабудавана ў 1136 годзе як раманская базіліка, у XVII стагоддзі перабудавана ў стылі барока.
- Капліца Леапольда — у капліцы размешчана пахавальня заснавальніка манастыра Леапольда III, святога і заступніка Ніжняй Аўстрыі; а таксама Вердэнскі алтар — выдатны помнік мастацтва XII стагоддзя.
- Лапідарый — тут захоўваецца статуя Клостэнбургскай мадонны, створаная ў 1310 годзе.
- Бандарня — экспазіцыя, прысвечаная вінаградарскай справе.
- Манастырская бібліятэка — утрымлівае звыш 30 000 старадаўніх тамоў.
- Калекцыя Эселя — мастацкая галерэя, размешчаная ў сучасным будынку. Прадстаўлены працы сучасных аўстрыйскіх і замежных мастакоў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клостэрнойбург- Афіцыйны сайт Клостэрнойбурга