Лан (горад)
| Горад | |||
| Лан | |||
|---|---|---|---|
| фр.: Laon | |||
|
|||
| 49°33′50″ пн. ш. 3°37′28″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | О-дэ-Франс | ||
| Дэпартамент | Эна | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Плошча | 42 км² | ||
| Вышыня цэнтра | 183 м | ||
| Водныя аб’екты | Ardon[d] | ||
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 26265 чалавек (1999) | ||
| Шчыльнасць | 625 чал./км² | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовыя індэксы | 02000 | ||
|
|
|||
| ville-laon.fr (фр.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Лан (састарэлая перадача Лаон, фр.: Laon) — галоўны горад французскага дэпартамента Эна ў Пікардыі.
Старая частка горада размешчана на ўзгорку вышынёй 188 м, ля падножжа якога распасціраюцца новыя гарадскія кварталы з прамысловымі прадпрыемствамі і вакзалам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне гальскага паселішча на вяршыні натуральнага ўзвышэння заахвоціла рымлян умацаваць гэта месца, даўшы яму назву Laudunum.

У V стагоддзі святы Рэмігій, з’яўляючыся мясцовым выхадцам, прызначыў Лан рэзідэнцыяй аднаго з падначаленых яму біскупаў. Тут нарадзілася Бертрада, маці Карла Вялікага. Іхныя нашчадкі яшчэ больш узвялічылі горад, зрабіўшы яго адным з галоўных цэнтраў палітычнага жыцця ў франскай дзяржаве. Тут нарадзіліся каралі Францыі Людовік IV і яго сын Лотар III. Толькі з прыходам да ўлады Гуга Капета ў 987 годзе французскія каралі канчаткова зацвердзілі сваю сталіцу ў Парыжы.
Ключавой падзеяй сярэднявечнай гісторыі Лана было паўстанне мяшчан супраць біскупа Годры, падушанае Людовікам VI. Падчас Стагадовай вайны горад неаднаразова пераходзіў з рук у рукі, аднак у ваеннай гісторыі застаўся дзякуючы бітвы пры Лане 1814 года паміж саюзнікамі расійска-прускімі войскамі пад камандаваннем прускага фельдмаршала Гебхарда Блюхера, і французамі пад правадырствам Напалеона. Французы беспаспяхова штурмавалі крэпасць Лана на высокім пагорку, а потым адкаціліся пад ударамі Блюхера.
Падчас Франка-прускай вайны ў 1870 годзе нейкі інжынер падарваў парахавы склад, загубіўшы 500 мяшчан і пашкодзіўшы сцяну сабора; ніжні горад моцна пацярпеў ад бамбардзіровак на зыходзе Другой сусветнай вайны.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Галоўнай гарадской славутасцю ва ўсе часы быў сабор Нотр-Дам — адзін з найбольш дасканалых узораў паўночнафранцузскага гатычнага стылю. Ён быў пабудаваны ў XII стагоддзі, дабудоўваўся ў 1205—1215 гадах. Да таго ж часу належаць будынак суседняга манастыра і царква Святога Марціна. Вялікая падземная зала ў гатычным стылі цяпер прыстасавана пад шпіталь. У гарадскім музеі выстаўлены рэдкія сярэднявечныя рэчы і карціны братоў Ленен — ураджэнцаў Лана. У двары музея размяшчаецца капліца, выбудаваная ў XII стагоддзі тампліерамі. На адной з плошчаў стаіць помнік яшчэ аднаму ланцу — Жаку Маркету, які першым з еўрапейцаў наведаў вярхоўі ракі Місісіпі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ангеран Картон (каля 1415 — каля 1466) — французскі мастак авіньёнскай школы.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лан (горад)- Афіцыйны сайт горада