Перайсці да зместу

Тарту

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Горад Тарту)
Горад
Тарту
эст.: Tartu
Краіна
Павет
Каардынаты
Заснаваны
1262
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Юр’еў
Плошча
  • 38,97 км² (31 снежня 2016)[2]
Вышыня цэнтра
79 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 97 759 чал. (1 студзеня 2024)[3]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
50050–51111
Аўтамабільны код
T
Афіцыйны сайт
tartu.ee (эст.)
Тарту на карце Эстоніі
Тарту (Эстонія)
Тарту

Тарту (эст.: Tartu, ням.: Dorpat; у 1030—1060 і ў 1893—1918 гадах Юр’еў) — горад у Эстоніі, цэнтр павета Тарту, на рацэ Эмайыгі, другі па колькасці насельніцтва (101 000 чал. у 2008 годзе) пасля Таліна.

Тарту знаходзіцца за 185 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Эстоніі Таліна. Тарту размешчаны на абодвух берагах Эмайыгі за 37 км ад яе ўпадзення ў Чудска-Пскоўскую сістэму азёр; горад цягнецца ўздоўж ракі на 9 км.

Год Колькасць
1825 8 450 [4]
1833 10 020
1840 12 203
1847 12 185
1856 12 914
1863 14 386
1867 21 014
Год Колькасць
1881 29 974
1897 42 308
1922 50 342
1934 58 876
1939 57 000 [5]
1959 74 000 [5]
1975 98 000 [5]
Год Колькасць
1979 104 518 [6]
1987 113 000
1999 102 000 [7]
2001 115 000 [8]
2015 97 000 [9]
2016 93 687 [10]
2017 93 124 [11]
Год Колькасць
2018 93 715 [12]
2019 93 865 [13]
2020 92 972 [14]
2021 91 407 [14]
2022 95 190 [15]
2023 97 524 [15]
2024 97 759 [3]

У сучасным Тарту развітыя дрэваапрацоўчая і мэблевая прамысловасць, машынабудаванне і металаапрацоўка, прыборабудаўнічая прамысловасць, а таксама лёгкая (швейная, абутковая) і харчовая прамысловасць (бровар A. le Coq). З 2000 года пачалі развівацца фірмы, якія прапануюць паслугі інфармацыйных тэхналогій.

Тарту — вузел чыгуначных ліній і аўтамабільных дарог. Праз горад праходзіць аўтамагістраль Талін — дарога № 7 (E77) ля мяжы з Расіяй (E263, № 2 у Эстоніі); аўтамагістраль Йыхві — Рыга (E264, № 3 у Эстоніі, А3 у Латвіі); пачынаецца аўтадарога Тарту — Вярска (№ 45 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Вільяндзі (№ 48 у Эстоніі); аўтадарога Тарту — Йыгева (№ 39 у Эстоніі). Праз горад праходзіць таксама чыгунка Тапа — Пскоў (№ 2 у Эстоніі); пачынаецца чыгуначная лінія Тарту — Рыга. Дзейнічае Тартускі аэрапорт.

Музычна-драматычны тэатр «Ванемуйнэ» заснаваны ў 1870 годзе. Эстонскі нацыянальны музей (заснаваны ў 1909, у 1940—1988 — этнаграфічны музей Эстоніі) — адзін з самых значных збораў прадметаў матэрыяльнай культуры эстонскага народа. У Тарту больш за 20 музеяў — Тартускі гарадскі музей, мастацкі музей, Тартускі музей цацак, музей спорту, Дом-музей Оскара Лутса; літаратурны музей імя Ф. Р. Крэйцвальда, музей класічных старажытнасцяў пры ўніверсітэце, заалагічны музей з аддзелам геалогіі, музей гісторыі ўніверсітэта і інш.

У Старым горадзе размешчана асноўная частка гісторыка-архітэктурных помнікаў: ратуша (1789) у стылі ранняга класіцызму, жылыя дамы, царква Яна (XIV стагоддзе), галоўны корпус універсітэта (1804—1809). Успенскі сабор. На ўзгорку Тоамемягі (у парку Тоаме) разваліны Домскага (Пятра і Паўла) сабора (XIII—XV стагоддзяў, харавая частка ў 1804—1807 перабудавана ў бібліятэку ўніверсітэта, цяпер музей), стары анатамічны тэатр (1803-05) і абсерваторыя. Дом Упсала. Тэатральны дом.

Сярод сучасных пабудоў — будынкі банка (1936), тэатр «Ванемуйнэ» (1967) і іншыя. Помнікі: палкаводцу М. Б. Барклаю-дэ-Толі (1849, скульптар В. І. Дэмут-Маліноўскі), прыродазнаўцаў К. М. Бэру (1886, А. М. Апякушын), астраному В. Я. Струвэ, эстонскаму паэту К. Я. Петэрсана (1983, Я. Соанс), хірургам М. І. Пірагову (1952), М. М. Бурдэнку (1952), пісьменніку-асветніку Ф. Крэйцвальду (1953), князю Вячку і старэйшыне Меэлісу (1980). Мемарыяльны комплекс Савецкім воінам-вызваліцелям на братэрскіх могілках (1975). Неафіцыйным сімвалам горада з’яўляецца скульптура «Студэнты ў пацалунку» з фантанам (1998), размешчаная на ратушнай плошчы.

  • Анелін
  • Веэрыку
  • Ваксалі
  • Іхастэ
  • Карлава
  • Кесклін
  • Маар’ямыйза
  • Раадзі-Круусамяе
  • Ропка
  • Супілін
  • Тамелін
  • Цяхтверэ
  • Юлейые
  • Яамамыйза (Хііналін; «Шанхай»)

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  2. а б Land Board — 1990. Праверана 18 ліпеня 2018.
  3. а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 1 верасня 2024.
  4. Статистическое изображение городов и посадов Российской империи по 1825 год: Сост. из офиц. сведений по руководством директора Департамента полиции исполнительной ШтераСПб.: 1829.
  5. а б в Тарту // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 281.
  6. 1979 Soviet census
  7. Большой словарь географических названий / под ред. В. М. КотляковЕкатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 630. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
  8. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — ТрыоМн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 444. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
  9. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 21 чэрвеня 2024.
  10. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 29 мая 2016.
  11. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 30 мая 2017.
  12. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 17 мая 2018.
  13. Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 9 чэрвеня 2019.
  14. а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 4 чэрвеня 2021.
  15. а б Statistical Database of Statistics Estonia Праверана 15 жніўня 2023.
  16. а б в г д е ё ж з і к л м Twin cities of Tartu Праверана 4 верасня 2023.
  17. https://www.tartu.ee/et/partnerlinnad#Khuthaisi
  18. https://www.tartu.ee/sites/default/files/uploads/Kontaktid%20ja%20linnajuhtimine/V%C3%A4lissuhted/Tartu-Kutaisi_memorandum_31_05_2017_signed.pdf
  19. Cooperation between Tartu and Frederiksberg Праверана 4 верасня 2023.
  20. Cooperation of Tartu and Hämeenlinna Праверана 4 верасня 2023.
  • Та́рту // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Та́рту // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 281—282. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Та́рту // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 630. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
  • Та́рту // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 471. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Та́рту // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские сло­вари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 410—411. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).