Ушарал
(Пасля перасылкі з Горад Ушарал)
Змены шаблонаў/файлаў гэтай версіі чакаюць праверкі.
Стабільная версія была праверана 28 студзеня 2018.
Горад
|
Ушарал (Учарал) (каз.: Үшарал) — горад у Казахстане, цэнтр і найбуйны горад Алакольскага раёна Алмацінскай вобласці. Горад размешчаны на рацэ Тэнтэк у 40 км на захад ад возера Алаколь.
У 1984 годзе атрымаў статус горада і новае імя — Ушарал. Прыродныя ўмовы спрыяльныя для жывёлагадоўлі і вырошчвання раслін. Горад размешчаны ў Балхаш-Алакольскай катлавіне паміж Джунгарскім Алатаў і хрыбтом Тарбагатай. Ушарал з’яўляецца культурным і фінансава-эканамічным цэнтрам у раёне з добра развітым малым і сярэднім бізнесам.
У наваколлях горада маюцца два ваенныя аэрадромы (Учарал і Учарал-2).