Раёны Казахстана

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сельскі раён)
Jump to navigation Jump to search

У Казахстане 160 сельскіх раёнаў і 17 гарадскіх раёнаў. Раёны дзеляцца на гарадскія і сельскія.

З'ява падзелу сельскай мясцовасці на раёны ў Казахстане паўстала яшчэ пры Савецкім Саюзе. Па функцыях сельскі раён аналагічны сельсавету. Сукупнасць сельскіх раёнаў утвараюць вобласць. У склад сельскага раёна ў Казахстане таксама ўлучаюцца адміністрацыйныя адзінкі меншага парадку — сельская акруга.

Самы вялікі па плошчы раён — Улытаўскі раён Карагандзінскай вобласці (122,9 тыс. км²). Самы маленькі па плошчы раён — Сайрамскі раён Паўднёва-Казахстанскай вобласці (1,15 тыс. км²). Самы населены раён — Сарыягашскі раён Паўднёва-Казахстанскай вобласці (315 742 чалавек (2015)). Самы маланаселены раён — Егіндыкольскі раён Акмолінскай вобласці (6 325 чалавек (2015)).