Шкодэр
Выгляд
(Пасля перасылкі з Горад Шкодэр)
| Населены пункт | |||||
| Шкодэр | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| алб.: Shkodra алб.: Shkodër | |||||
|
|||||
| 42°04′05″ пн. ш. 19°30′44″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна | |||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 13 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 22 | ||||
| Паштовы індэкс | 4001–4007 | ||||
| bashkiashkoder.gov.al (алб.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Шкодэр (алб.: Shkodër альбо Shkodra, серб. Скадар) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе Скадарскага возера ў 20 км ад узбярэжжа Адрыятычнага мора, паблізу зліцця рэк Дрын і Буны.
За 13 км ад горада пралягае дзяржаўная мяжа з Чарнагорыяй. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласці Шкодэр і акругі Шкодэр.
Шкодэр — чацвёрты па велічыні горад у Албаніі. Па стане на 2011 год насельніцтва горада разам з ваколіцамі складае 217.375 чалавек.
Шкодэр — адзін з самых старажытных і найбольш вядомых гарадоў Албаніі з найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчынай. У цяперашні час таксама з’яўляецца асноўным эканамічным цэнтрам паўночнай Албаніі.