Гордан (востраў)
Гордан | |
---|---|
ісп. Gordon | |
![]() Выгляд з заліва Бігль | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 591 км² |
Размяшчэнне | |
54°58′00″ пд. ш. 69°35′00″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Вогненная Зямля |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Гордан (ісп.: Gordon) — востраў у паўночнай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 591 км². Сталага насельніцтва няма.
Востраў Гордан месціцца на поўдзень ад вострава Вогненная Зямля, аддзелены ад яго пралівам Бігля. Даўжыня - 53 км. Найбольшая шырыня - 19,5 км. Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт - 1548 м. Берагі перарэзаны глыбокімі залівамі і фіёрдамі.
У мінулым востраў перыядычна наведвалі плямёны яганаў і кавескар. Тут яны здабывалі пірыт. У нашы дні Гордан з'яўляецца часткай Нацыянальнага парка Альберта дэ Агасціні.