Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць
Выгляд
| Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць | |
|---|---|
| тадж.: Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон | |
| | |
| Краіна |
|
| Статус | Аўтаномная вобласць |
| Уваходзіць у | Рэспубліку Таджыкістан |
| Уключае | 1 горад, 7 раёнаў, 43 сельскіх абшчын |
| Адміністрацыйны цэнтр | Харог |
| Дата ўтварэння | 2 студзеня 1925 |
| Старшыня | Кадзір Касім |
| Афіцыйныя мовы | таджыкская, памірскія |
| Насельніцтва (2010) |
220 600 (3 %, 5-е месца) |
| Шчыльнасць | 3,4 чал./км² (5-е месца) |
| Нацыянальны склад | памірцы — 94,0 %, кіргізы — 5,8 %[1] |
| Канфесійны склад | ісмаіліты, суніты |
| Плошча |
64 200 км² (44,9 %, 1-е месца) |
| Вышыня над узроўнем мора • Найвышэйшы пункт |
7496 м |
|
|
|
| Часавы пояс | UTC+6 |
| Абрэвіятура | GB |
| Код ISO 3166-2 | TJ-BG |
| Індэкс FIPS | TI01 |
| Тэлефонны код | +992 3522 |
| Паштовыя індэксы | 736000 |
| Код аўтам. нумароў | 04РТ |

Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць (ГБАВ; тадж. Вилояти Мухтори Кӯҳистони Бадахшон) — аўтаномная вобласць у складзе Рэспублікі Таджыкістан.
Утворана 2 студзеня 1925 указам ЦВК СССР. 4 жніўня 1967 года за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарчым і культурным будаўніцтве ўзнагароджана Ордэнам Леніна.
ГБАВ мяжуе на поўначы з Кыргызстанам, на ўсходзе — з Кітаем, на поўдні і захадзе — з Афганістанам. Плошча 64,2 тыс. км² (44,9 % тэрыторыі Таджыкістана). Насельніцтва 220,6 тыс. чалавек (2010), 3% насельніцтва рэспублікі. У вобласці 7 раёнаў, 43 сельскія абшчыны, 1 горад — Харог.
Вялікую частку тэрыторыі ГБАВ займае высакагор’е Паміра (вышэйшы пункт — пік Ісмаіла Самані, былы пік Камунізму (7495 м)), з-за якога часам завецца «Дахам свету».
Зноскі
- ↑ Міхаіл Тульскі Вынікі перапісу насельніцтва Таджыкістана 2000 года: нацыянальны, узроставы, палавы, сямейны і адукацыйны склады № 191 - 192 21 лютага - 6 сакавіка 2005 Демоскоп Weekly ISSN 1726-2887