Гоцкая калона
Помнік | |
Гоцкая калона | |
---|---|
турэцк.: Gotlar Sütunu | |
| |
41°00′52,20″ пн. ш. 28°59′07,60″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Турцыя |
Горад | Стамбул |
Будаўніцтва | III — IV стагоддзі |
Вышыня | 18.5 м |
Матэрыял | белы мармур |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гоцкая калона (турэцк.: Gotlar Sütunu) — рымская трыўмфальная калона III—IV стагоддзяў. Знаходзіцца ў парку Гюльханэ ў Стамбуле (Турцыя)[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва 18,5-мятровай калоны з праконескага мармуру, увянчанай капітэллю карынфскага ордара, паходзіць ад лацінскага надпісу на яе пастаменце, у якім ушанавана перамога рымлян над готамі: FORTUNAE REDUCI OB DEVICTUS GOTHOS («З перамогай над готамі фартуна вярнулася да нас»). Гэтым надпісам у свой час замянілі больш стары, таксама на латыні[1]. Дата стварэння і першапачатковае прысвячэнне калоны дакладна не ўсталяваны.
Хутчэй за ўсё, калона была збудавана ў гонар перамог або Клаўдзія II Гоцкага (п. 268—270), або Канстанціна Вялікага (п. 306—337); абодва імператара адзначыліся перамогамі над гоцкімі плямёнамі. Паводле візантыйскага гісторыка Нікіфара Грыгара (1295—1360), калісьці калона была ўвянчана статуяй Візанта з Мегараў, паўлегендарнага заснавальніка Візантыя. Іншыя крыніцы гавораць пра статую багіні Цюхэ, цяпер страчаную.
Іншая версія сцвярджае, што калона значна старэйшая за меркаваную дату стварэння і была ўзведзена яшчэ грэкамі побач з алтаром Афіны ў гонар перамогі над фракійскімі плямёнамі, якія спрабавалі перашкаджаць заснаванню горада.
Ва ўсякім разе, Гоцкая калона ўяўляе сабой найстаражытны помнік рымскай эпохі ў горадзе, які захаваўся цэлым да нашых дзён[2].
Зноскі
- ↑ а б Mango. — C. 177
- ↑ THE GOTHS COLUMN (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Mango Cyril The Triumphal Way of Constantinople and the Golden Gate Архівавана 13 чэрвеня 2010.. — Dumbarton Oaks Papers 54, 2000. — 173—188. doi:10.2307/1291838. JSTOR 1291838. Retrieved 2009-07-08.