Дрэвы вышынёй да 25 м. Ствол у ніжняй частцы рабрысты. Кара шэрая, гладкая. Лісце прадаўгавата-эліптычнае, на вяршыні завостранае, па краі двойчыпілаватае. Кветкі ў каташках. Плод — рабрысты арэшак.
Жыве 100—150 гадоў. Паўночная мяжа суцэльнага пашырэння граба на тэрыторыі Беларусі праходзіць на поўдзень ад Мінска і Магілёва. Граб расце на багатых глебах у мяшаных і лісцёвых лясах, можа ўтвараць грабавыя лясы. Цвіце ў маі—чэрвені.