Грандвальская Біблія
| ||
Базіліка Святога Марціна[d] | ||
Грандвальская Біблія. 830-я | ||
Брытанская бібліятэка | ||
(інв. Add MS 10546) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грандвальская Біблія — ілюмінаваны рукапіс Бібліі, створаны ў 835 годзе ў абацтве Святога Марціна . Да пачатку XIX стагоддзя была ўласнасцю абацтва Муцье-Грандваль . Цяпер захоўваецца ў Брытанскай бібліятэцы (Add. 10546).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Рукапіс, верагодна, створаны ў абацтве Муцье-Грандваль , дзе працаваў самы вядомы скрыпторый эпохі Каралінгаў. Біблія зроблена ў перыяд паміж 830 і 840 адмыслова для гэтага бенедыктынскага абацтва, заснаванага абацтвам Святога П'ера ў Люксёі . Манастыр ператварыўся ў капітулу ў 1115 годзе. У 1534 годзе, з прыняццем Рэфармацыі ў Муцье , яго кіраўнік рушыў у Дэлемон з рукапісам. Паміж 1595 і 1606 гадамі ў кнігу быў дададзены спіс канонаў. Манастыр распусцілі ў 1802 годзе ў выніку Канкардату 1801 года .
Рукапіс знойдзены дзецьмі на гарышчы дома былога кіраўніка Дэлемона ў 1821—1822 гадах. Яны прадалі яго адвакату Алексісу Бенату, які прадаў манускрыпт у сакавіку 1822 Генры Спайр-Пасавану, букіністу з Базеля. Пасля спробы продажу ў Францыі, рукапіс, нарэшце, быў набыты Брытанскім музеем у 1836 годзе, адкуль патрапіў у Брытанскую бібліятэку
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Рукапіс змяшчае тэкст Вульгаты, адрэдактаваны Алкуінам, адзін з трох асобнікаў, ілюмінаваны ў эпоху Турскага скрыпторыя разам з Першай Бібліяй Карла Лысага. Рукапіс змяшчае 4 мініяцюры на поўную старонку, пастаўленыя перад кнігамі Быцця, Сыходу, Евангеллем і пасля Апакаліпсісу (f.5v, 25v, 352v, 449v). Таксама маюцца 4 сюжэтныя ініцыялы, фарбаваныя, залатыя і сярэбраныя (f. 234r, 262v, 390v, 411v), інцыпіт займае цэлую старонку (f.1v), каноны Яўсевія дэкараваны архітэктурнымі дэталямі (f. 349v-351r) і арнаментам (f.408v-409r), а таксама прысутнічаюць буквіцы ў пачатку кожнай кнігі.
-
Мініяцюра Сыход
-
Першая старонка Кнігі Сыход
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- DUFT (Johannes), éd., Bibel von Moutier-Grandval, British Museum Add. Ms. 10546 [Facsimilé et commentaires], Bern : Verein Schweizerischer Lithographiebesitzer, 1971
- Herbert Kessler , The Illustrated Bibles from Tours, Studies in Manuscript Illumination, 7 (Princeton: Princeton University Press, 1977), pp. 5, 14, pls 1, 44, 48, 87, 107.
- Ingo Walther et Norbert Wolf, Codice illustres. Les plus beaux manuscrits enluminés du monde (400-1600), Paris, Taschen, 2001, 504 p. (ISBN 382285963X), p. 460
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Notice et reproduction du manuscrit Архівавана 12 верасня 2018. (англ.)
- Présentation du manuscrit sur le site de la ville de Moutier (фр.)