Гран-Пры Іспаніі 2014 года
Іспанскі | ||
---|---|---|
Этап 5 з 19 2014 | ||
![]() | ||
Дэталі гонкі | ||
Дата | 11 траўня 2014 | |
Афіцыйная назва | Formula 1 Gran Premio de España Pirelli 2014 | |
Месца | Аўтадром Барселона-Каталунья Мантмело Барселона, Іспанія | |
Трэк | Пастаянная гоначная траса 4,655 км | |
Дыстанцыя | 66 кругоў, 307,024 км | |
Надвор'е | Пахмурна | |
Поўл-пазіцыя | ||
Пілот | ![]() |
Mercedes |
Час | 1:25,232 | |
Найхутчэйшы круг | ||
Пілот | ![]() |
Red Bull |
Час | 1:28,918 на крузе 55 | |
Подыум | ||
Першае месца | ![]() |
Mercedes |
Другое месца | ![]() |
Mercedes |
Трэцяе месца | ![]() |
Red Bull |
Гран-пры Іспаніі 2014 года (ісп.: Gran Premio de España de 2014) - 5 этап Чэмпіяната Свету ў гонках класа Формула-1, які адбыўся 11 мая на трасе ў Мантмело пад Барселонай. Льюіс Хэмілтан стаў пераможцам гонкі, тым самым выйшаў на першае месца ў агульным закліку сярод пілотаў. Даніэль Рык'ярда атрымаў свой першы подыум у Формуле-1, улічваючы яго дыскваліфікацыю на Гран-Пры Аўстраліі. Партнёр Рык'ярда Себасцьян Фетэль паказаў найлепшы круг гонкі.
Справаздача[правіць | правіць зыходнік]
Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы сегмент кваліфікацыі пачаўся з аварыі Пастора Мальданада, які не ўтрымаў свой балід у адным з паваротаў і пашкодзіў пярэднюю падвеску. Было вырашана прыпыніць сэсію, каб эвакуяваць пашкоджаны балід з тарсы. У сэгменце цалкам дамінавалі два баліда Mercedes. Лепшы вынік паказаў Ніка Розберг, менш за 0,5 сэкунды яму саступіў яго партнёр Льюіс Хэмілтан. Дзеючы чэмпіён свету Себасцьян Фетэль скардзіўся на нестабільнасць баліда, у той час як Даніэль Рык'ярда веў барацьбу з Mercedes. Пілоты Ferrari стабільна трываліся ў першых 16 радках: Кімі Райканен упершыню за 5 этапаў паказваў лепшы вынік, чым Фернанда Алонса. Джэнсан Батан і Ніка Хюлькенберг мелі пэўныя праблемы са стабільнасцю балідаў - Батан здолеў на заключных секундах сегмента змацаваць сваю пазіцыю ў першых 16-і. Раман Гражан, які пасля аварыі Мальданада застаўся адзіным пілотам Lotus у кваліфікацыі, паказаў 16 вынік пад канец першага сегмента і прайшоў далей.
Другі сегмент кваліфікацыі змацаваў сітуацыю, якая склалася пасля першай сэсіі. Ніка Розберг і Льюіс Хэмілтан вялі барацьбу паміж сабой. Розберг зноў выйграў сегмент у Хэмілтана з розніцай крыху больш за 0,1 секунды. Пілоты каманды Red Bull зноў былі адзінымі, хто намагаліся супернічаць з Mercedes. Ва ўнутрыкаманднай барацьбе лепшыя вынікі дэманстраваў Даніэль Рык'ярда. Ferrari трымалася ў сярэдзіне кваліфікацыйнай дзясятцы: Кімі Райканен паказаў лепшы час, а Фернанда Алонса здолеў прабіцца ў трэці сегмент на апошніх хвілінах. Force India, як і Toro Rosso не здолелі пераадолець другі сегмент. Кевін Магнусэн увогуле не паказаў час, і ў трэці сегмент ад McLaren трапіў толькі Джэнсан Батан.
Ніка Розберг першым паехаў на свой хуткі круг у трэцім сегменце. За ім паследваў Льюіс Хэмілтан. Праз 4 хвіліны пасля старта трэцяга сегмента, з кваліфікацыі выбыў Себасцьян Фетэль, у якога перастала дзейнічаць скрынка перадач. Фетэль небяспечна запаволіўся на трасе і ледзь не стаў прычынай аварыі, калі Льюіс Хэмілтан здолеў у апошні момант ухіліцца ад сутыкнення. Другі раз за кваліфікацыю быў паказаны чырвоны сцяг, каб прыбраць балід Фетэля з трасы. Пасля аднаўлення сэсіі найхэтчэйшы круг паказаў Хэмілтан. Розберг на гэты раз быў другім з адставаннем у 0,2 сэкунды. Пасля змены гумы, абодва пілота зрабілі свае другія хуткія кругі : Хэмілтан зноў паказаў найлепшы час, Розберг стаў другім. На трэці радок у апошні момант ускочыў Даніэль Рык'ярда, чацвёртым стаў пілот Williams Вальтэры Ботас. Раман Гражан кваліфікаваўся вышэй за абедзьве Ferrari. Унутры самой Ferrari Кімі Райканен дургі раз за сезон здолеў перакваліфікаваць Фернанда Алонса. Замкнулі дзясятку Джэнсан Батан, Феліпэ Маса і Себасцьян Фетэль, які не паказаў часу.
Гонка[правіць | правіць зыходнік]
Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Q1 | Q2 | Q3 | На старце | |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
Mercedes | 1:27,238 | 1:26,210 | 1:25,232 | 1 | |
2 | ![]() |
Mercedes | 1:26,764 | 1:26,088 | 1:25,400 | 2 | |
3 | ![]() |
Red Bull-Renault | 1:28,053 | 1:26,613 | 1:26,285 | 3 | |
4 | ![]() |
Williams-Mercedes | 1:28,198 | 1:27,563 | 1:26,632 | 4 | |
5 | ![]() |
Lotus F1-Renault | 1:28,472 | 1:27,258 | 1:26,960 | 5 | |
6 | ![]() |
Ferrari | 1:28,308 | 1:27,335 | 1:27,104 | 6 | |
7 | ![]() |
Ferrari | 1:28,329 | 1:27,602 | 1:27,140 | 7 | |
8 | ![]() |
McLaren-Mercedes | 1:28,279 | 1:27,570 | 1:27,335 | 8 | |
9 | ![]() |
Williams-Mercedes | 1:28,061 | 1:27,016 | 1:27,402 | 9 | |
10 | ![]() |
Red Bull-Renault | 1:27,958 | 1:27,052 | няма часу | 15[# 1] | |
11 | ![]() |
Force India-Mercedes | 1:28,155 | 1:27,685 | — | 10 | |
12 | ![]() |
Force India-Mercedes | 1:28,469 | 1:28,002 | — | 11 | |
13 | ![]() |
Toro Rosso-Renault | 1:28,074 | 1:28,039 | — | 12 | |
14 | ![]() |
Sauber-Ferrari | 1:28,374 | 1:28,280 | — | 13 | |
15 | ![]() |
McLaren-Mercedes | 1:28,389 | няма часу | — | 14 | |
16 | ![]() |
Toro Rosso-Renault | 1:28,194 | няма часу | — | 21[# 2] | |
17 | ![]() |
Sauber-Ferrari | 1:28,563 | — | — | 16 | |
18 | ![]() |
Marussia F1-Ferrari | 1:29,586 | — | — | 17 | |
19 | ![]() |
Marussia F1-Ferrari | 1:30,177 | — | — | 18 | |
20 | ![]() |
Caterham F1-Renault | 1:30,312 | — | — | 19 | |
21 | ![]() |
Caterham F1-Renault | 1:30,375 | — | — | 20 | |
Час 107%:: 1:32,837 хв. (ад найлепшага выніка К1 1:26,764 хв.) | |||||||
DNQ | ![]() |
Lotus F1-Renault | няма часу | — | — | 22[# 3] | |
Крыніца: f1.com[1] |
- Заўвагі
- ↑ Себасцьян Фетэль пакараны 5-ю пазіцыямі на старце за незапланаваную змену скрынкі перадач пасля кваліфікацыі.
- ↑ Жан-Эрык Вернь пакараны 10-ю пазіцыямі на старце за інцыдэнт са згубленым колам падчас свабоднай практыкі.
- ↑ Пастор Мальданада не паказаў часу ў кваліфікацыі, але атрымаў дазвол на ўдзел у гонцы ад сцюардаў.
Гонка[правіць | правіць зыходнік]
Паз. | Пілот | Канструктар | Кругі | Піт-стопы | Час | Старт | Найхутчэйшы круг |
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
66 | 2 | 1:41:05,155 | 1 | 1:29,483 (54) |
2 | ![]() |
![]() |
66 | 2 | + 0,636 | 2 | 1:29,236 (51) |
3 | ![]() |
![]() |
66 | 2 | + 49,014 | 3 | 1:30,012 (65) |
4 | ![]() |
![]() |
66 | 3 | + 1:16,702 | 15 | 1:28,918 (55) |
5 | ![]() |
![]() |
66 | 2 | + 1:19,293 | 4 | 1:30,424 (47) |
6 | ![]() |
![]() |
66 | 3 | + 1:27,743 | 7 | 1:29,898 (55) |
7 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 6 | 1:30,580 (53) |
8 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 5 | 1:31,068 (47) |
9 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 11 | 1:30,756 (39) |
10 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 10 | 1:31,411 (42) |
11 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 8 | 1:30,563 (43) |
12 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 14 | 1:30,318 (43) |
13 | ![]() |
![]() |
65 | 3 | + 1 Круг | 9 | 1:30,468 (55) |
14 | ![]() |
![]() |
65 | 3 | + 1 Круг | 12 | 1:30,269 (59) |
15 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 22 | 1:31,235 (39) |
16 | ![]() |
![]() |
65 | 3 | + 1 Круг | 13 | 1:30,666 (55) |
17 | ![]() |
![]() |
65 | 2 | + 1 Круг | 16 | 1:31,473 (38) |
18 | ![]() |
![]() |
64 | 2 | + 2 Круга | 18 | 1:31,784 (46) |
19 | ![]() |
![]() |
64 | 3 | + 2 Круга | 17 | 1:31,767 (44) |
20 | ![]() |
![]() |
64 | 2 | + 2 Круга | 19 | 1:33,350 (54) |
– | ![]() |
![]() |
34 | 1 | DNF | 20 | 1:33,064 (25) |
– | ![]() |
![]() |
24 | 1 | DNF | 21 | 1:31,781 (18) |
Крыніца: f1.com[2] |
Пазіцыі пасля гонкі[правіць | правіць зыходнік]
- Пазіцыі пілотаў
Паз. | Пілот | Ачкі |
---|---|---|
1 | ![]() |
100 |
2 | ![]() |
97 |
3 | ![]() |
49 |
4 | ![]() |
45 |
5 | ![]() |
39 |
- Пазіцыі канструктараў
Паз. | Канструктар | Ачкі |
---|---|---|
1 | ![]() |
197 |
2 | ![]() |
84 |
3 | ![]() |
66 |
4 | ![]() |
57 |
5 | ![]() |
46 |
- Заўвага: Адлюстрованы толькі першыя пяць пазіцый агульнага заліка.
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Афіцыйныя вынікі кваліфікацыі . Праверана 10 Мая 2014. (англ.)
- ↑ Афіцыйныя вынікі гонкі . Праверана 24 мая 2014. (англ.)