Цела даўжынёй 2-3 мм, жаўтаватае, укрытае мяккай кутыкулай з шыпападобнымі карычневымі шчацінкамі. На канцы цела кутасік — гроначка з доўгіх валаскоў. На галаве пара вусікаў, дзве пары сківіц, простыя вочкі. Тры першыя сегменты тулава маюць па адной, астатнія (за выключэннем трох апошніх) па дзве пары ножак.
Раздзельнаполыя. Размнажэнне вонкава-ўнутраным апладненнем або шляхам партэнагенезу. Самкі адкладваюць яйцы ў поры глебы, якія высцілаюць шчацінкамі з хваста.
І. У. Рачкоўская.Гроначнікі//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—522 с.— 10 000 экз.