Грузіна-італьянскія адносіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грузіна-італьянскія адносіны
Грузія і Італія
Грузія
Грузія
Італія
Італія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грузіна-італьянскія адносіны — двухбаковыя дыпламатычныя адносіны паміж Грузіяй і Італіяй, усталяваныя 11 мая 1992 года. Абедзве краіны з’яўляюцца паўнапраўнымі членамі Савета Еўропы.

Гандлёва-эканамічныя сувязі[правіць | правіць зыходнік]

Італія з’яўляецца дзясятым па маштабе тавараабароту гандлёвым партнёрам Грузіі. У 2016 годзе тавараабарот паміж краінамі дасягнуў адзнакі ў 335 млн дол. Грузінскі экспарт склаў $ 72 млн, а італьянскі — $263 млн[1].

Культурная сфера[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе ў Тбілісі было заснавана аддзяленне Таварыства Дантэ Аліг’еры, мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя італьянскай мовы і культуры ў Грузіі. У 2010 годзе ў Рыме ў парку Віла Баргезэ на алеі быў адкрыты помнік вядомаму грузінскаму паэту XII стагоддзя Шата Руставелі[2]

Канфлікт 2008 года[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Паўднёваасецінскай вайны 2008 года, 8 жніўня, была апублікавана заява італьянскага ўрада, у якой гаварылася[3]:

«У цеснай каардынацыі са сваімі еўрапейскімі і атлантычнымі партнёрамі ўрад Італіі з сур’ёзнай занепакоенасцю сочыць за крызіснай сітуацыяй, якая склалася ў Паўднёвай Асеціі... Італія заклікае ўсе бакі неадкладна пакласці канец гвалту і спыніць ваенныя дзеянні. Італьянскі ўрад настойліва рэкамендуе аднавіць перамовы аб мірным урэгуляванні канфлікту з належнай павагай да суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі».

Пазней, 10 жніўня, міністры замежных спраў Францыі, Фінляндыі і Італіі запатрабавалі пачаць мірныя перамовы для ўрэгулявання сітуацыі на Каўказе. У інтэрв’ю ад 11 жніўня газеце La Stampa прадстаўнік італьянскага міністэрства замежных спраў распавёў аб удзеле Сільвіа Берлусконі, прэм’ер-міністра Італіі, у мірным працэсе па Паўднёвай Асеціі. Пазней сам Берлусконі заявіў, што ў гэтым канфлікце падтрымлівае Расію. Аднак Рым не прызнаў ні Паўднёвую Асецію, ні Абхазію.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]