Грузінская каліграфія
Грузінская каліграфія (груз. ქართული კალიგრაფია картулі каліграпіа) — адзін з відаў выяўленчага мастацтва мастацкага напісання на грузінскай мове ва ўсіх гістарычных формах грузінскага пiсьма. Грузія мае шматвяковую традыцыю каліграфіі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Грузія мае шматвяковую гісторыю каліграфічных школ. Вялікую ролю ў гэтым іграла Грузінская праваслаўная царква, дзе манахі стваралі манускрыпты і кнігі з апісаннем гістарычных падзей[1]. Адным з буйнешых цэнтраў каліграфіі было княства Тао-Кладжэці.
Таксама каліграфічныя працы ствараліся грузінскімі майстрамі за межамі Грузіі:
- Бачкаўскі манастыр у Балгарыі;
- Манастыр Іверон на гары Афон у Грэцыі;
- Манастыр Святога Крыжа ў Іерусаліме;
- Святая Лаўра Савы Асвячонага ў Іўдзейскай пустыні;
- Манастыр Святой Кацярыны на гары Сінай.
Кожна год 14 красавіка ў Грузіі святкуецца «Дзень грузінскай мовы». У гэты дзень абвяшчаюць вынікі нацыянальных конкурсаў каліграфіі ў Грузінскім нацыянальным цэнтры рукапісаў.
Вядомыя каліграфы Грузіі[правіць | правіць зыходнік]
- Іакаў Цуртвелі (5-е ст.)
- Пётр Івер (5-е ст.)
- Мартвіры Сабацміндэлі (6-е ст.)
- Васіль Сабацміндэлі (8-е ст.)
- Мікаэлі (9-е ст.)
- Макарый Лецеці (9-е ст.)
10-е стагоддзе:
- Георгі Мэрчуле
- Стэфан Тбеці
- Міхаіл Мадрэкілі
- Еўфімій Афонскі
- Іаан Іверскі
- Баграт II
- Гаўрыіл Патараі
- Іаан-Зосім
- Іаан Бераі
11-е стагоддзе:
- Георгій Афонскі
- Міхаіл Мцералі
- Арсен Ніноцміндэлі
- Іаан Месветэ
12-е стагоддзе:
- Арсен Ікальта
- Георгі Додзісі
- Нікраі
16 і 17-е стагоддзі:
- Нікалоз Чолакашвілі
- Сулхан-Саба Арбеліані
- Мамука Тавакалашвілі
- Анфім Іверскі
18 стагоддзе:
- Давід Алексідзэ-Месхішвілі
- Георгій Авалішвілі
- Эраст Туркенстанішвілі
19 стагоддзе і да нашага часу:
- Аляксандр Сулханшвілі
- Ніна Сублаці (н.1995)
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
«Віцязь у тыгровай скуры» Шаты Руставелі. XVII ст.