Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Карэі
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Карэі | |
---|---|
Гады існавання | 1948—1953 |
Краіна | СССР |
Тып | ваенныя саветнікі і ваенныя спецыялісты |
Колькасць | 4000 чалавек |
Дыслакацыя | КНДР |
Удзел у | Карэйская вайна |
Група савецкіх ваенных спецыялістаў у Карэі — зводнае воінскае фарміраванне УС СССР у Паўночнай Карэі. Знаходзілася ў краіне з 1948 года, калі былі выведзены асноўныя савецкія сілы, да 1953 года. Замежныя вайскоўцы дапамагалі ў стварэнні і станаўленні Карэйскай Народнай арміі, навучалі яе камандныя кадры. Пазней яны ўдзельнічалі ў Карэйскай вайне.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У выніку паразы Расійскай Імперыі ў Руска-японскай вайне 1904—1905 гг., Карэя, на той момант адзіная дзяржава, трапіла ў каланіяльную залежнасць ад Японіі. Разгром японскіх войск у ходзе савецка-японскай вайны 1945 г. прывёў да падзелу паўвострава на дзве акупацыйныя зоны (савецкую і амерыканскую) па 38-я паралелі.
Тады гэтая мера бачылася часовай, неабходнай для прыняцця капітуляцыі японцаў. Аднак уз’яднанне краіны напіхвалася на цяжкасці. Шмат у чым, гэтыя цяжкасці былі абумоўлены прысутнасцю на паўвостраве замежных войск[1].
У маі і верасні 1948 года адвапедва ўтвораны дзве дзяржавы — Рэспубліка Карэя (поўдзень) і Карэйская Народная Дэмакратычная Рэспубліка (поўнач). Першая знаходзілася ў зоне ўплыву ЗША, другая — СССР[2]. На мяжы новых утварэнняў адбываліся шматлікія ўзброеныя сутычкі і правакацыі[3].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1948 годзе па просьбе Вярхоўнага народнага сходу КНДР з паўночнай часткі Карэйскага паўвострава была выведзена асноўная маса савецкіх войск, за выключэннем ваенных саветнікаў. Тое ж самае, са спазненнем у паўгода, адбывалася і ў Паўднёвай Карэі: амерыканцы вывелі свае войскі летам 1949 г., пры гэтым пакінулі там каля пяцісот ваенных саветнікаў[4].
У сакавіку 1949 года ў ходзе савецка-паўночнакарэйскіх перамоў былі распрацаваны ўмовы дзейнасці замежных спецыялістаў (у тым ліку і вайскоўцаў) у КНДР. Спецыяльнымі пагадненнямі прадугледжвалася часовае базаванне ў порце Чханджын савецкага ваенна-марскога падраздзялення[5]. Многія вайскоўцы прыбывалі як супрацоўнікі Усесаюзнага Таварыства культурнай сувязі з замежжам.
З лютага 1950 года, ва ўмовах падрыхтоўкі ўрада КНДР да сілавога аб’яднання паўвострава, рэзка павялічаны пастаўкі савецкіх танкаў, артылерыі, стралковага ўзбраення, боепрыпасаў, медыкаментаў. У штабе Карэйскай Народнай арміі, пры ўдзеле савецкіх ваенных саветнікаў, у рэжыме строгай сакрэтнасці вялася распрацоўка плана наступальнай аперацыі.
У пачатковы перыяд Карэйскай вайны савецкія ваенныя саветнікі пры батальёнах і палках КНА былі адкліканы ў СССР[6]. Пачынаючы з лістапада 1950 ў паветраных баях прыняў удзел савецкі 64-ы знішчальны авіякорпус[7]. Менавіта ў Карэі ў 1950 годзе, упершыню за тры дзесяцігоддзі пасля амерыканскай ваеннай інтэрвенцыі ў Расію, савецкія і амерыканскія вайскоўцы сышліся ў баі[8].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Орлов 2000, с. 176.
- ↑ Окороков 2008, с. 460.
- ↑ Окороков 2008, с. 493.
- ↑ Окороков 2008, с. 487.
- ↑ Волкогонов Д. А. Семь вождей: Галерея лидеров СССР. — М.: Новости, 1995. — С. 287. — 496 с. — ISBN 5-7020-1031-0.
- ↑ РЦХИДНИ. Ф. 17, оп. 137, д. 409, л. 107, 134—135.
- ↑ Орлов 2000, с. 189.
- ↑ Кошель П. А. СССР. Внешняя политика в 1945—1985 гг.: Начало «Холодной войны» // Большая школьная энциклопедия. — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — Т. 2. Гуманитарные науки. — С. 540. — 702 с. — 15 тыс. экз. — ISBN 5-224-03215-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Окороков А. Корея. 1945—1996 гг. // Секретные войны Советского Союза. — М.: ЭКСМО, 2008. — 736 с. — (Войны XX века). — 4 тыс. экз. — ISBN 978-5-699-27278-5.
- Орлов А. С. Корея: проба сил // Тайная битва сверхдержав. — М.: Вече, 2000. — 480 с. — (Военные тайны XX века). — 10 тыс. экз. — ISBN 5-7838-0695-1.