64-ы знішчальны авіяцыйны корпус
64-ы знішчальны авіяцыйны корпус | |
---|---|
Краіна | |
Тып | воінскае фарміраванне |
64-ы знішчальны авіяцыйны корпус (64 зак) — злучэнне ВПС і СПА Узброеных Сіл СССР, якое брала ўдзел у Карэйскай вайне (1950—1953). У складзе знаходзіліся ўсе савецкія лётныя і зенітныя часці, задзейнічаныя на карэйскім тэатры ваенных дзеянняў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 1950 года ў Кітай накіравана савецкая баявая авіяцыя для абароны раёна Шанхай ад налётаў ВПС Гаміньдана. З пачаткам Карэйскай вайны тэрыторыя Кітая стала перыядычна падвяргацца налётам амерыканскай авіяцыі. Калі Пекін уступіў у вайну ў кастрычніку 1950 года, на савецкіх лётчыкаў была ўскладзена задача прыкрыцця кітайскіх войскаў і тылавых камунікацый ад дзеянняў штурмавой і бамбрадзіровачнай авіяцыі ААН (галоўным чынам УС ЗША). Першы баявы вылет пілоты здзейснілі 1 лістапада. Да гэтага часу ў Паўночна-Усходнім Кітаі былі сканцэнтраваны тры знішчальныя авіядывізіі СССР, якія 27 лістапада былі аб’яднаны ў 64-ы знішчальны авіякорпус[1]. Першапачаткова ён уваходзіў у склад аператыўнай групы савецкіх ВПС на тэрыторыі Кітая, а ў лістападзе 1951 года быў уключаны ў Аб’яднаную паветраную армію (у складзе якой таксама дзейнічалі карэйскія і кітайскія лётныя часці).
У задачы злучэння ўваходзіла забеспячэнне прыкрыцця мастоў і Супхунскай ГЭС на рацэ Ялуцзян (памежная рака паміж Карэяй і Кітаем), ваенных і эканамічных аб’ектаў на тэрыторыі КНДР, а таксама тылавых камунікацый кітайскіх і карэйскіх войскаў. Акрамя гэтага, авіятары авіякорпуса ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы лётчыкаў ВПС Кітая і Паўночнай Карэі[2] . Асноўным баявым самалётам корпуса быў знішчальнік МіГ-15.
Удзел Савецкага Саюза ў вайне быў сакрэтным, таму лётчыкам было забаронена набліжацца да лініі фронту і лётаць над морам. Самалёты неслі кітайскія апазнавальныя знакі, пілотам выдавалі кітайскую форму і кітайскія дакументы. На раннім этапе дзеянняў корпуса ад іх таксама патрабавалася не гаварыць падчас вылетаў па-руску; ім давялося вучыць неабходныя ў паветраным баі карэйскія фразы, аднак ужо пасля першых баёў гэта патрабаванне было знята з-за яго практычнай невыканальнасці[3]. Сам факт удзелу савецкіх лётчыкаў у вайне быў абнародаваны ў СССР толькі ў 1970—1980-я гады. Нягледзячы на ўсю сакрэтнасць, лётчыкі авіяцыі ААН былі выдатна дасведчаныя аб тым, хто з’яўляецца іх праціўнікам.
Па заканчэнні баявых дзеянняў корпус перабазаваўся ў Петразаводск і ўвайшоў у склад 22-й паветранай арміі.
За час свайго ўдзелу ў вайне (лістапад 1950 — ліпень 1953) лётчыкі 64-га авіякорпуса здзейснілі каля 64 000 баявых вылетаў і правялі 1872 паветраных бою. Паводле выніковых даных корпуса (некалькі завышаных[4]), усяго было збіта каля 1250 самалётаў праціўніка, у тым ліку 1100 самалётаў было знішчана знішчальнікамі групы і 150 — зенітнай артылерыяй. Уласныя страты склалі 335 самалётаў, загінула не менш за 120 пілотаў і 68 зенітчыкаў[2] .
Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]Званне | Імя | Перыяд | Заўвага |
---|---|---|---|
Генерал-маёр | Іван Васільевіч Бялоў | 14.11.1950 — 17.09.1951 | |
Генерал-маёр | Георгій Агеевіч Лобаў | 18.09.1951 — 25.04.1953 | |
генерал-лейтэнант | Сідар Васільевіч Слюсараў | 25.04.1953 — 12.05.1955 | актыўныя баявыя дзеянні працягваліся да 27 ліпеня 1953 г. |
Базаванне
[правіць | правіць зыходнік]- Штаб корпуса — г. Мукдэн (КНР) / г. Аньдун (КНР), з верасня 1953 года — Петразаводск.
- Асноўныя аэрадромы на тэрыторыі КНР: Мукдэн, Аньшан, Аньдун
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Склад корпуса быў нясталым. За час вайны праз яго прайшлі 12 знішчальных авіядывізій, 2 асобных начных знішчальных авіяпалка, 2 знішчальных авіяпалка ВМФ, 4 зенітна-артылерыйскія дывізіі і розныя тылавыя часці. Колькасць злучэння на 1952 год складала каля 26 000 чалавек; на 1 лістапада таго ж года ў баявых падраздзяленнях быў задзейнічаны 321 самалёт[2] .
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Распоряжение начальника Генерального штаба № 5564 от 15 ноября 1950 г. «О создании оперативной группы 64-го истребительного авиационного корпуса».
- ↑ а б в И. М. Попов, С. Я. Лавренов, В. Н. Богданов. Корея в огне войны. — Жуковский; М.: Кучково поле, 2005. — 544 с. — 1000 экз. — ISBN 5-86090-100-3.
- ↑ «Красные дьяволы» в небе Кореи, c. 39.
- ↑ О неточностях оценки воздушных побед см.: Тепсуркаев Ю. Г., Крылов Л. Е. «Сталинские соколы» против «Летающих крепостей». — М.: Яуза, Эксмо, 2008. — С. 11—12 и 80—83.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лобов Г. А. В небе Северной Кореи. — М.: «Авиация и космонавтика» № 10-12 1990, № 1-5 1991.
- Попов И. М., Лавренов С. Я., Богданов В. Н. Корея в огне войны. — Жуковский; М.: Кучково поле, 2005. — 544 с. — 1000 экз. — ISBN 5-86090-100-3.
- Сейдов И. «Красные дьяволы» в небе Кореи. — М.: Яуза; Эксмо, 2007. — 704 с.
- Дроговоз И. Г. Воздушный Щит страны советов. -Минск: Харвест, 2002. — 544 с.
- Почтарев А. В горячей войне с Пентагоном. // НВО. — 2000, 21 июля.
- Soviet Air Order of Battle — Korea 1950-53
- Рогоза С. Л., Ачкасов Н. Б. Засекреченные войны. 1950—2000 гг. — М.: ООО «Издательство АСТ»; СПб.: ООО «Издательство „Полигон“», 2004. — 558 с.
- Петренко В. М. Советские войска Дальнего Востока в 1943—1953 гг. // Военно-исторический журнал. — 2009. — № 1. — С.3-9.