Груша 'Рогнеда'

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Груша 'Рагнеда' — познялетні[1], хуткаплодны сорт грушы расійскай селекцыі.

Уключаны ў Дзяржрэестр па Цэнтральным рэгіёне[1]. Сорт распаўсюджаны ў Маскоўскай вобласці[2].

Характарыстыка сорта[правіць | правіць зыходнік]

Дрэвы сярэдняй сілы росту, крона круглява-авальная[2] або шырокапірамідальная, рэдкая[2] (па іншых дадзеных густая і кампактная[1]). Прабудзімасць пупышак моцная, парасткаўтваральная здольнасць слабая. Плоданасіць, у асноўным, на маладых кольчатках.

Лісце сярэдняга памеру, зваротнаяйкападобнае, зазубранасць краю пілкаватая з адзінкавымі зубцамі. Даўжыня і таўшчыня хвосціка сярэднія, прылісткі дробныя.

Парасткі каленчатыя, слаба выгнутыя, зелянява-бурыя, з цёмна-фіялетавым «загарам». Чачавічкі малалікія, падоўжаныя. Пупышкі  коратка-конусападобныя, паўпрыціснутыя.

Плады сярэднія па велічыні (каля 120 г), круглявай, радзей пляскатакруглявай або шырокарамбічнай формы. Паверхня гладкая, бліскучая. Скурка сярэдняй таўшчыні і сярэдняй шчыльнасці, светла-жоўтая, часам на асобных пладах назіраецца слабы размыты румянец чырвонага колеру. Варонка і сподак вузкія, дробныя. Чашачка  напаўадкрытая. Пладаножка кароткая, тоўстая.

Мякаць бэжава-белая, сярэдняй шчыльнасці, сакавітая, трохі алеістая,  добрага салодкага смаку, з моцным мушкатовым водарам[2]. Прывабнасць і смак пладоў ацэньваюцца на 4,1—4,2 бала[1]. Хімічны склад пладоў: 13,7 % сухіх рэчываў, 7,5 % сума цукроў, 0,15 % сума кіслот[2].

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

Ва ўмовах Масквы плады спеюць у другой-трэцяй дэкадзе жніўня, патрабуюць непрацяглага даспельвання. Перыяд спажывання пладоў: канец жніўня – пачатак верасня. У халадзільніку плады захоўваюцца да 2 месяцаў.

Сорт скараплодны. Прышчэпленыя расліны пачынаюць плоданасіць на 3-4 год жыцця. Плоданашэнне багатае, рэзка перыядычнае. Сярэдняя ўраджайнасць 140,5 ц/га.

Зімаўстойлівасць высокая. Груша 'Рагнеда' мае высокую ўстойлівасць да паршы і пладовай гнілі.

Годнасці сорта: высокія зімаўстойлівасць, ураджайнасць і комплексная ўстойлівасць да хвароб, скараплоднасць, добрыя спажывецкія якасці пладоў. .

Недахопы сорта: перыядычнасць плоданашэння, абсыпальнасць пладоў пры паспяванні.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Финляндская Жёлтая'
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Тёма'
Лукашоў А. М.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Груша усурыйская
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Память Жегалова'
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
'Лесная Красавица'
пачатак XIX стагоддзя
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
?
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

Зноскі

  1. а б в г Характеристики сортов Архівавана 17 кастрычніка 2013. на сайте ФГУ «Государственная комиссия Российской Федерации по испытанию и охране селекционных достижений» Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "ФГУ" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "ФГУ" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "ФГУ" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  2. а б в г д Груша 'Рогнеда' на сайте Всероссийского научно-исследовательского института селекции плодовых культур