Грыбныя камарыкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грыбныя камарыкі

Mycetophila fungorum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mycetophilidae Winnertz, 1863


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  121636
NCBI  29035
EOL  427
FW  138453

Грыбныя камарыкі (Mycetophilidae) — сямейства насякомых падатрада даўгавусых двухкрылых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 2–12 мм. Будовай падобныя да камароў. Галава круглаватая або падоўжаная. Вочы вялікія, фасетачныя, ёсць 2-3 простыя вочкі. Хабаток кароткі з шырокімі сысучымі лопасцямі. Ногі доўгія, тонкія. У большасці відаў крылы адносна доўгія.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ўсясветна, каля 3000 відаў. На Беларусі ў сырых дісцевых лясах адзначана звыш 350 відаў, найбольш пашыраны грыбны камарык звычайны (Mycetophila fungorum).

Лічынкі развіваюцца ў губавых і базідыяльных грыбах або пад карой гнілых дрэў. Дарослыя жывуць у глебе, пад пнямі, у моху. Пашкоджаныя лічынкамі ядомыя грыбы непрыдатныя для спажывання.

Многія зімуюць у фазе імага і нярэдка трапляюцца ў адлігу на снезе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]