Грыб-парасон пярэсты
Грыб-парасон пярэсты | |||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
|
Грыб-парасон пярэсты, Буйналускоўніца рабая[1] (Macrolepiota procera) — базідыямікотавы грыб сямейства шампіньёнавыя з вялікім, выпуклым пладовым целам, падобны з выгляду на жаночы парасон.
Шырока распаўсюджаны від у рэгіёнах з умераным кліматам. Часта растуць паасобку на добра ўвільгатнёных глебах, пашах, агародах, на ўзлесках. Спелыя грыбы могуць дасягаць 40 см у вышыню і ў дыяметры шапачкі.
Народныя назвы[правіць | правіць зыходнік]
Капялюх, варона, каўпак, капак, драфа, дропа, шарафаён, купак, ужачкі, вужовікі, вужачкі, вужовы грыб[2], варанок, чапля, фарысон, панчоха, панчошка, мухамор, паганка, шэрая мухамора[3], варона, парасонік[1].
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ножка 10—30 см, параўнальна тонкая, полая. Мае вельмі жылістую тэкстуру, што робіць яе неядомай. Дасягае поўнай вышыні перад разгортваннем шапачкі. Паверхня пакрытая канцэнтрычнымі, падобнымі да змяінай скуры лускатымі наростамі, светла-бураватая.
Шапачка маладога грыба згорнутая, яйкавіднай формы, аддзеленая ад ножкі кальцом. Па меры вырастання мяжа знікае, пакідаючы мясістае, рухомае кальцо вакол ножкі. Шапачка дарослага грыба амаль пляскатая, 8—30 см[4] у дыяметры, з карычневым навершам у цэнтры, па адчуваннях падобны да скуры.
Пласцінкі вольныя, вельмі шырокія, белыя, часам з ледзь заўважным адценнем ружовага колеру. Аддзеленыя ад ножкі кальцом (каларыумам). Споры гладкія, бяз колеру. Мякаць белая, мае прыемны пах. На разломах можа паружавець.
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Грыб вельмі папулярны праз свой вялізны памер, працяглы сезон вырастання і шматпрыдатнасць у кулінарыі. У ежу спажываецца толькі шапачкі свежых грыбоў, якія маюць белыя пласцінкі і мякаць.
Грыб-парасон цяжка зблытаць з якім іншым грыбом, асабліва ва Усходняй Еўропе, дзе падобны да яго атрутны ілжэпарасон (лац.: Chlorophyllum molybdites) не сустракаецца.
Можа ўжывацца ў ежу сырым. Часта замочваецца ў масле. У краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы гэтыя грыбы звычайна гатуюць як катлеты: абмакаюць у яйкі і сухары і смажаць на алеі ці масле. Падаюць з хлебам[5].
Падобныя віды[правіць | правіць зыходнік]
Варта адрозніваць пярэсты парасон і падобны па выглядзе, але меншага памеру Chlorophyllum rhacodes, які выклікае лёгкую слабасць у некаторых людзей, асабліва пры ўжыванні сырым. Чырванеючы парасон расце ў тых самых мясцінах. Адрозніваецца меншымі памерамі, вострым смакам, пачырваненнем мякаці на пераломах, адсутнасцю лускі на ножцы і вельмі шурпатай шапачкай.
Macrolepiota excoriata — таксама ядомы грыб, па памерах звычайна саступае пярэстаму. Сустракаецца значна радзей і мае менш заўважныя выступы на ножцы.
Печурыцы маюць карычневыя споры, і пласцінкі дарослых грыбоў не бываюць белымі.
Галерэя[правіць | правіць зыходнік]
-
Малады парасон
-
-
-
-
-
-
-
-
Паштовая марка Беларусі, 1998
Зноскі
- ↑ а б Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.
- ↑ Moszyński, Kazimierz. Polesie wschodnie : materjały etnograficzne z wschodniej części. powiatu mozyrskiego oraz z powiatu rzeczyckiego. Warszawa : Wydawnictwo Kasy im. Mianowskiego, 1928
- ↑ Купрэвіч В. Ф. Страўныя, атрутныя і падазроныя грыбы. Мн., 1930
- ↑ Сяржаніна. Базідыяльныя грыбы Беларусі: Балетальныя, Агарыкальныя, Русулальныя.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 246. — 1 700 экз. — ISBN 5-343-01476-3.
- ↑ Józef Andrzej Bossowski — Czubajka kania Архівавана 27 кастрычніка 2010. (польск.)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Зуев Д. П. Дары русского леса. — 5-е изд.. — М.: Лесная промышленность, 1988. — 189 с. — 315 000 экз. — ISBN 5-7120-0088-1.
- Гриб-зонтик // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 226. — 563 с. (руск.)
- Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 60. — 192 с. — 60 000 экз.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Грыб-парасон пярэсты на Вікісховішчы |
---|
- Macrolepiota рrосеrа (Fr.) Sing. (Lepiota procera Quel.) - Гриб-зонтик пестрый (бел. варона, капялюх, парасонік) (руск.). Макромицеты. «Библиотека о грибах». Праверана 16 лістапада 2010.