Іван Якаўлевіч Яшкін
| Іван Якаўлевіч Яшкін | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 12 лютага 1932 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 кастрычніка 2016 (84 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мовазнавец |
| Навуковая сфера | мовазнаўства, беларуская[2], дыялекталогія[2] і анамастыка[2] |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Іван Якаўлевіч Яшкін (12 лютага 1932, Шаламы, Слаўгарадскі раён, Магілёўская вобласць — 23 кастрычніка 2016) — беларускі мовазнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Васькавіцкую СШ (1950), Магілёўскі педагагічны інстытут (1954). У 1957—1959 гг. працаваў у Полацкім педінстытуце, з 1959 г. — у Інстытуце мовазнаўства АН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1970). З 1977 г. — старшы навуковы супрацоўнік.
З 1964 года — правадзейны член Геаграфічнага таварыства Беларусі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў беларускую дыялекталогію, лексікалогію, гісторыю беларускай літаратурнай мовы, тэрміналогію, анамастыку, этнаграфію, фалькларыстыку.
Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979), адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (т.1-2, 1977—1978; т. 5, 1982), «Тураўскага слоўніка» (т. 1-4, 1982—1985). Прымаў удзел у зборы матэрыялаў для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» у 1964—1974 гг., зборы матэрыялау, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» у 5 тамах (1971—1985 i да 1998). Удзельнічаў у выданні «Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак» («Раслінны i жывёльны свет», т. 1, 1993; «Сельская гаспадарка», т. 2, 1994; «Чалавек», т. 3, 1996; «Побыт», т. 4, 1997; «Семантыка. Словаўтварэнне. Націск», т. 5, 1998), а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атлас Еўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізaгалосы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў» (1988—1990).
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Слоўнік беларускіх мясцовых геаграфічных тэрмінаў: тапаграфія, гідралогія / І. Я. Яшкін. — Мінск: Беларуская навука, 2005. — 806 с.
- Слоўнік беларускіх імёнаў і сямейна-родавых паняццяў / І. Я. Яшкін. — Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2013. — 440 с.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» у 5-ці тамах.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Беларуская служба Радыё «Свабода» — 1954. Праверана 25 мая 2021.
- ↑ а б в Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 324. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Слаўгарадскім раёне
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 2016 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Кандыдаты філалагічных навук