Гульня без правілаў — 2
Гульня без правілаў — 2 | |
---|---|
Гульня без правілаў — 2: Лукашэнка. Напралом | |
Жанр | дакументальны фільм |
У галоўных ролях |
|
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 64 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2020 |
«Гульня́ без пра́вілаў — 2: Лукашэ́нка. Напрало́м» — беларускі дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Антосем Цялежнікавым на тэлеканале «Белсат» у 2020 годзе.[1]
Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]
Шлях кіраўніка Беларусі ад перамогі на дэмакратычных выбарах да ўсталявання аўтарытарнага рэжыму ў краіне. Былыя паплечнікі Аляксандра Лукашэнкі апавядаюць пра ўнутраную кухню перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у 1994 годзе, дзе выкарыстоўваліся новыя паліттэхналогіі. Як праводзіліся два рэферэндумы, якія дазволілі Лукашэнку істотна пашырыць свае ўладныя паўнамоцтвы і разбурыць парламентарызм, здзейсніўшы дзяржаўны пераварот?
Здымачная група[правіць | правіць зыходнік]
- рэжысёр, мантаж — Антось Цялежнікаў
- сцэнарый, выканаўчы прадзюсар — Кірыла Пазняк
- вядоўца — Святлана Калінкіна
- аператар — Іван Антонаў, Сяргей Кавалёў
- графіка — Кірыл Стаселька, Антось Цялежнікаў
- закадравы тэкст — Юрый Батальёнак, Вольга Старасціна
- стыліст — Ганна Урачова
- рэдактары — Яраслаў Каменьскі, Януш Гаўрылюк
Зноскі
- ↑ «Лукашэнка. Напралом. Гульня без правілаў – 2» . Белсат (3 жніўня 2020). Праверана 6 снежня 2020.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- «Гульня без правілаў — 2» на YouTube