Перайсці да зместу

Гуміт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гуміт
Формула (Mg,Fe++)7(SiO4)3(F,OH)2
Статус IMA grandfathered mineral (G)[d][1]
Фізічныя ўласцівасці
Колер Жаўтлява-белы да жаўтлява-бурага
Колер рысы белы колер
Бляск Шкляны
Цвёрдасць 6
Шчыльнасць 3,20—3,32 г/см³ г/см³
Сінгонія Рамбічная (планаксіяльная)
Аптычныя ўласцівасці
Паказчык пераламлення Np = 1, 607 - 1,643 , Nm = 1,619 - 1,655, Ng = 1,639 -1,675
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гуміт (названы ад імя англійскага геолага і калекцыянера мінералаў А. Х'юма (A. Hume, 1749-1838) — мінерал з класа сілікатаў са структурай з ізаляваных тэтраэдраў SiO4 з дадатковымі аніёнамі (OH)1- і F1-. Хімічны склад Mg7[SiO4]3(F,OH)2. Крышталізуецца ў рамбічнай сістэме, утвараючы дробныя дыпірамідальныя крышталікі, бясформенныя зярняткі бясколерныя або мядова-жоўтага колеру. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале 6-6,5; шчыльнасць 3100-3200 кг/м³. Сустракаецца як параўнальна рэдкі мінерал ў кантактавых мармуразаваных вапняках.

  1. Nickel E. H., Nichols M. C. IMA/CNMNC List of Mineral Names (March 2007) — 2007.