Гуральскі народны касцюм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Гуральскае вяселле»

Гуральскі народны касцюм — традыцыйны касцюм гуралей (этнакультурнай групы палякаў-горцаў).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Багата дэкараваныя вышыўкай і ўзорамі народныя касцюмы гуралей з'явіліся адносна нядаўна — у канцы XIX стагоддзя. Да гэтага іх адзенне не мела падобных упрыгожванняў. Так, паводле звестак 1870-х гадоў, новатаргскія гуралі насілі штаны з белага сукна. Па швах яны абшываліся чорна-белымі ваўнянымі ніткамі. Паміж двума кавалкамі сукна ўшываўся шляк, каб не рваліся краі[1].

«Гуральскае вяселле»

Па ўспамінах старажылаў, упершыню ўпрыгожаныя шнурамі штаны прывёз з Венгрыі бацька селяніна Юзэка Вальцака з Скібувек. Гэтыя шнуры з белай і чорнай скручанай воўны нашываліся ўздоўж швоў. Гуральскія майстры сталі ўскладняць узоры, замянялі шнуры каляровай вышыўкай. Спераду на штанах сталі вышываць складаныя арнаментальныя кампазіцыі, якія атрымалі назву пажаніц. Арнамент пажаніцы мае форму сэрца. У цэнтры размяшчаецца цыркульная разетка, зорка або раслінны матыў у крузе. Старадаўнія пажаніцы мелі больш сціплы дэкор: арнамент у выглядзе крэсіва або петлепадобных абцугоў. Узор пажаніц можа адрознівацца ў залежнасці ад рэгіёна, аднак іх агульны стыль застаецца нязменным. Падобны стыль упрыгожванняў характэрны для традыцыйнага адзення і астатняга насельніцтва Карпацкай вобласці (венграў, румыны, славакаў, прыкарпацкіх украінцаў)[1].

Важнай часткай гуральского касцюма з'яўляюцца цухі — мужчынскія кароткія курткі з белага сукна, упрыгожаныя рознакаляровай вышыўкай. Па традыцыі, вышыўкай у гуралей займаліся мужчыны. Цухі і вышытыя штаны (порткі) уваходзяць у склад святочнага касцюма. Цухі і порткі пажылых гуралаў, як правіла, маюць больш сціплую вышыўку[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Народное искусство Польши. Наука, 1970. С. 84-85.