Гутарка Кузьмы з Апанасам
Выгляд
Гутарка Кузьмы з Апанасам | |
---|---|
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1873 |
Апублікаваны ў | Записки Императорского Русского географического общества[d] |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах |
«Гутарка Кузьмы з Апанасам» — ананімны вершаваны твор беларускай літаратуры XIX ст. Упершыню апублікавана І. Насовічам у «Запісках імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства па аддзяленні этнаграфіі» (т. 5, 1873). Сюжэтную аснову складае спрэчка паміж сялянамі адносна таго, што прынесла беларускай вёсцы скасаванне прыгоннага права (паншчыны). Ёсць у творы і бытавыя замалёўкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. І. Еўмянькоў. «Гутарка Кузьмы з Апанасам» // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.