Гутарка (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Гутарка»
Тып часопіс
Заснавальнік Сымон Беларус
Выдавец Сымон Беларус
Краіна БССР
Заснавана 1975
Спыненне публікацый 1976
Тэматыка грамадска-палітычнае выданне
Мова беларуская
Перыядычнасць 1 раз у тыдзень
Аб’ём 1—5 с.

«Гу́тарка» — часопіс, які выдаваў у 19751976 гадах на беларускай мове Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Выйшла каля 50 нумароў. Назва абрана таму, што ў XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку. Змяшчаў творы, якія не маглі быць апублікаваны ў афіцыйным друку з-за сваёй сацыяльнай і палітычнай накіраванасці.

Змест[правіць | правіць зыходнік]

Выданне фактычна было працягам рукапіснага часопіса «Падснежнік», чатыры нумары якога выйшлі ў 1963—1964 гадах. У XIX стагоддзі гутаркі былі найбольш пашыраным жанрам нелегальнага друку, таму Ермаловіч і абраў такую назву для нелегальнага часопіса. Часопіс выдаваў Мікола Ермаловіч пад псеўданімам Сымон Беларус. Дэвіз выдання — «Аб усім, што баліць». Справа знаходзіўся эпіграф у выглядзе радкоў з верша Янкі Купалы: «Толькі гутарка ходзіць такая…»[1]. Злева былі парадкавы нумар і дата выхаду. Аўтар рыхтаваў матэрыялы ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР, друкаваў у Маладзечне і перадаваў ў Мінск Яўгену Куліку для памнажэння. Выданне друкавалася фарматам A4. Аб’ём аднаго нумара — ад адной да пяці старонак. У кожным нумары быў толькі адзін твор на злабадзённыя тэмы[2]. «Гутаркі» падзяляліся на празаічныя і паэтычныя[3].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс неаднаразова перавыдаваўся. Першая публікацыя часопіса з’явілася ў часопісе «Зрок» у 1993—1994 гадах. Яе апублікаваў Мікола Ермаловіч[4].

Ніжэй прыведзены публікацыі камплектаў выдання паводле артыкула Алега Дзярновіча:

Распаўсюджванне[правіць | правіць зыходнік]

Часопіс пашыраўся цераз майстэрню «На Паддашку»[5]. У майстэрню Мікола Ермаловіч прыносіў свае нумары, якія сябры асяродка чыталі і потым па магчымасці памнажалі. Найважнейшыя матэрыялы друкаваліся большай колькасцю экзэмпляраў. Іх памнажалі цераз сокавыціскалку, якая была пераабсталявана пад памнажальную машынку. Яўген Кулік у інтэрв’ю адзначае, што выданне акрамя майстэрні пашыралі і іншыя асяродкі[6]:

" …хтосьці яшчэ пашыраў пэрыёдык, бо наша група магла надрукаваць няшмат, а складвалася такое ўражаньне, што “гутарак” ходзіць значна болей. "

Спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва захоўвае найбольш поўны камплект выдання ў фондзе Міколы Ермаловіча[3][7]. Таксама вядома пра захоўванне нумароў у асабістым архіве мастака Аляксея Марачкіна (на падставе матэрыялаў з яго архіва была зроблена публікацыя ў часопісе «Полымя»)[8] і ў архіве грамадскага аб’яднання «Дыярыуш»[9]. У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі знаходзяцца арыгіналы і копіі часопіса[10].

Выпускі[правіць | правіць зыходнік]

Выйшла каля 50 нумароў, частка з якіх была страчана[11].

Ніжэй прыведзены нумары выдання паводле публікацыі ў зборніку дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя Міколы Ермаловіча, які выйшаў у 2007 годзе:

Зноскі

  1. Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 94. — ISSN 1819-3625.
  2. А. Г.. Чуйнаваньне ў валадарстве сну. Наша Ніва (3 студзеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 31 жніўня 2021.
  3. а б Анатоль Валахановіч. “Гутаркі” Міколы Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 198.
  4. Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 94. — ISSN 1819-3625.
  5. Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 97. — ISSN 1819-3625.
  6. На Паддашку. Пра Міколу Ермаловіча, “Гутаркі” і 1970-я. Наша Ніва (3 студзеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2020. Праверана 31 жніўня 2021.
  7. Ф. 444. Ермаловіч Мікалай Іванавіч, гісторык, літаратуразнавец, крытык. Воп. 1.(недаступная спасылка). Сайт БДАМЛіМ. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021. Праверана 31 жніўня 2021.
  8. Алег Дзярновіч. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х — 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць // Палітычная сфера. — 2010. — № 15 (2). — С. 95. — ISSN 1819-3625.
  9. А. Г. Чуйнаваньне ў валадарстве сну // Наша Ніва. — 3 студзеня 2001. — № 1 (210). — С. 3. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2021.
  10. Людка Сільнова.. Мікола Ермаловіч. Чалавек з «каметнай арбіты». Звязда (7 кастрычніка 2016). Праверана 31 жніўня 2021.
  11. Анатоль Валахановіч. “Гутаркі” Міколы Ермаловіча // Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі. Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Мн., 2007. — С. 197.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Гутарка. Vytoki.net. Праверана 31 жніўня 2021.
  • GUTARKA. Soviet Samizdat Periodicals. Праверана 31 жніўня 2021.