Гуцульскі поні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жарабя

Гуцульскі поні, часам гуцулік альбо гуцул — абарыгенная горная парода свойскіх коней, якая распаўсюджана ў Карпатах і ў многіх краінах Усходняй Еўропы. Належыць да сусветнага генафонду. У 1979 годзе гуцульскія поні атрымалі статус рэліктавай пароды і былі ўзятыя пад ахову.

Відавочна, што назва пароды паходзіць ад назвы гуцулаўсубэтнасу ўкраінцаў, якія жывуць у горных раёнах Івана-Франкоўскай і Чарнавіцкай абласцей і ў Рахіўскім раёне Закарпацкай вобласці.