Перайсці да зместу

Гуцульшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Гуцу́льшчына (укр.: Гуцу́льщина, польск.: Huculszczyzna, славацк.: Huculsko) — украінскі этнакультурны рэгіён, край украінскіх горцаў — гуцулаў, размешчаны ў Заходняй Украіне.

Гуцульшчына размешчана ў паўднёва-ўсходняй частцы Украінскіх Карпат. Займае частку Галічыны, Букавіны, Закарпацця, у сточышчы рэк Дубца з Чэрэмошам і Серэтам, верхняй Сучавай, верхняй Надвірнанскай Быстрыцы і верхняй Цісы. Паўднёвыя і паўночныя межы Гуцульшчыны ўтвараюць першыя вышэйшыя хрыбты і рэзка звужаныя даліны рэк. Паўднёвая мяжа праходзіць па водападзельных хрыбтах Горганы, праз Свыдзівец, Гуцульскія Альпы і паўночныя схілы Чыўчынскіх гор; паўночная этнаграфічная мяжа пралягае лініяй Зялэна — Дэлятын — Яблунаў — Пістынь — Косіў — Куты (Косіўскі раён) — Выжніца, часам межы Гуцульшчыны пашыраюць аж да Каламыі, Надвірнай, Салавтына і Манастырчан; на паўднёвым захадзе гуцулы засяляюць усю даліну Цісы на поўнач і поўдзень ад Рахіва; усходняя мяжа Гуцульшчыны — лінія Выжніца — Бэрэгамэт — Мігавэ — Баніліў — Падгорны. Некалькі гуцульскай сёл (сяло Паляны і яго наваколлі) ёсць і на румынскай Мармарошчыне.

Гуцульшчына да 1770 года ўваходзіла ў склад Турцыі, Малдавіі, Польшчы, Венгрыі; пасля ў Аўстрыю і Венгрыю; у 1920—1939 гадах у Румыніі, Польшчы і Чэхаславакіі. Нягледзячы на штучнае адміністрацыйнае кіраванне гуцулы стагоддзямі стваралі старажытныя парадкі, горныя ўмовы, побыт, валашскае пастухоўскае права, паланінская жывёлагадоўля, сумесную матэрыяльную і духоўную культуру, гоман. Узаемаабмену паміж гуцуламі спрыяла размяшчэнне ў глыбіні гор, далёка ад шляхоў зносін. Зараз уся Гуцульшчына, за выключэннем 8 сёл на румынскай Букавіне і некалькіх сёл на Мармарошчыне, ляжыць ва Украіне.

Першыя гістарычныя звесткі аб Гуцульшчыне з’явіліся у польскіх крыніцах XIV — пачатку XV стагоддзяў; 1424 год — першае згадванне пра Жаб’е; гістарычныя дадзеныя аб насельніцтва скупыя, відавочна, на Гуцульшчыне доўга не было паншчыны, толькі аплата грашыма і натурай для водкупу ад суседніх валадароў.

У сярэдзіне XVII — XVIII стагоддзях ва ўсёй Гуцульшчыне дзейнічалі атрады паўстанцаў (самы вядомы Алексы Доўбуша); супраць паншчыны былі накіраваны паўстанні 1840-х, якія ўзначаліў на Букавінскай Гуцульшчыне Лук’ян Кабыліца. Найважнейшымі праявамі нацыянальнага грамадскага жыцця Гуцульшчыны былі арганізацыя Украінскай радыкальнай партыі ў пачатку XX стагоддзя і Сечы Кірыла Трылеўскага, баі Украінскіх Сечавых Стральцоў 1914—1915 гадоў, актыўны ўдзел у вызваленчай барацьбе 1918—1920 гадоў.

На Гуцульшчыне створаны адмысловы стыль народнага іканапісу. Іконы пісаліся на яловых дошках, якія для абароны ад жукоў-караедаў пакрывалі часночным сокам. Фігуры святых пераважна вертыкальныя, але дынамічныя; твар у асноўным белага колеру, вочы прамаляваныя праз ўвесь твар. Вялікі збор гуцульскіх дамашніх абразоў XVIII—XIX стагоддзяў знаходзіцца ў фондах і экспазіцыі Музея ўкраінскай дамашняй іконыbeuk ў Гісторыка-культурным комплексе «Замак Радомысль».

Своеасаблівай з’явай быў арганізаваны ў 1911 годзе Ігнатам Хаткевічам аматарскі народны Гуцульскі тэатр (рэжысёры Аляксей Рэмезаў, Лесь Курбас), дзе сяляне ігралі п’есы на гуцульскай гаворцы.