Гелваны
Мястэчка
| ||||||||||||||||||
Гелваны[1], таксама Гя́лванай[2] (літ.: Gelvonai) — мястэчка ў Шырвінцкім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Гелванскай сянюніі. Размешчана за 16 км на захад ад Шырвінтаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўпамін пра Гелваны (ням.: Gelwen) у крыжацкім апісанні дарог Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1385 годам. У гэты час яны ўвайшлі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1642 годзе ў Гелванах быў пабудаваны пратэстанцкі збор, у 1686 годзе — касцёл, пры якім існаваў кляштар францысканцаў.
У XVIII стагоддзі Гелваны былі ў валоданні Жабаў, таму часам мястэчка называлі Жабавам. 22 жніўня 1744 года кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Гелванам прывілей на кірмашы.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гелваны апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
На 1866 год у Гелванах было 30 будынкаў.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]З 1918 года абвешчаны часткай незалежнай Літвы. Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Гелваны канчаткова складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1866 год — 286 чал., з іх 140 каталікоў, 5 праваслаўных і 141 іўдзей[3]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 284 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Капліца-пахавальня Плятэраў (XIX ст.)
- Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1897)
- Могілкі каталіцкія, капліца
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл і кляштар францысканцаў (XVII ст.)
- Сядзіба Плятэраў (XIX ст.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 3 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2016. — 352 с., іл. — ISBN 978-985-508-298-0. С. 80.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Wejssenhof J. Giełwany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 555.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Giełwany // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 555.
- Żabów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIV: Worowo — Żyżyn (польск.). — Warszawa, 1895. — S. 725.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гелваны
- Гелваны на сайце Radzima.org