Агюстэн Луі Кашы
| Агюстэ́н Луі́ Кашы́ | |
|---|---|
| Augustin Louis Cauchy | |
| | |
| Дата нараджэння | 21 жніўня 1789[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 23 мая 1857[1][3][…] (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Луі Франсуа Кашы[d] |
| Маці | Marie-Madeleine Desestre[d][6] |
| Жонка | Aloise de Bure[d] |
| Род дзейнасці | матэматык, інжынер, фізік, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | Матэматыка |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Агюст Конт |
| Вядомы як | заснавальнік сучаснага матэматычнага аналізу |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| Подпіс |
|
Агюстэ́н Луі́ Кашы́ (фр.: Augustin Louis Cauchy; 21 жніўня 1789, Парыж — 23 мая 1857, Со, Францыя) — вялікі французскі матэматык, член Парыжскай акадэміі навук, Лонданскага каралеўскага таварыства, Пецярбургскай акадэміі навук і іншых акадэмій.
Распрацаваў асновы матэматычнага аналізу, унёс велізарны ўклад у аналіз, алгебру, матэматычную фізіку і многія іншыя вобласці матэматыкі. Яго імя ўнесена ў спіс найвялікшых вучоных Францыі, які змешчаны на першым паверсе Эйфелевай вежы.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Кашы напісаў больш за 800 работ, поўны збор яго твораў змяшчае 27 тамоў. Яго працы адносяцца да розных напрамкаў матэматыкі (пераважна да матэматычнага аналізу і матэматычнай фізікі).
Кашы ўпершыню даў строгае азначэнне асноўных паняццяў матэматычнага аналізу — граніцы, непарыўнасці, вытворнай, дыферэнцыяла, інтэграла, збежнасці шэрагу і г. д. Яго азначэнне непарыўнасці абапіралася на паняцце бясконца малой, якому ён надаў новы сэнс: у Кашы бясконца малая — зменная велічыня, якая імкнецца да нуля. Увёў паняцце радыуса збежнасці шэрагу. Курсы аналізу Кашы, заснаваныя на сістэматычным выкарыстанні паняцця граніцы, паслужылі ўзорам для большасці курсаў пазнейшага часу.
Кашы шмат працаваў у галіне камплекснага аналізу, у прыватнасці, стварыў тэорыю інтэгральных рэшт. У матэматычнай фізіцы глыбока вывучыў краявую задачу з пачатковымі ўмовамі, якая з тых часоў завецца «задача Кашы».
Кашы заклаў асновы матэматычнай тэорыі пругкасці. Ён разглядаў цела як суцэльнае асяроддзе і вывеў сістэму ўраўненняў для напружанняў і дэфармацый у кожнай кропцы. У працах па оптыцы Кашы даў матэматычную распрацоўку хвалевай тэорыі святла і тэорыі дысперсіі. Яму належаць таксама даследаванні па геаметрыі (пра мнагаграннік), па тэорыі лікаў, алгебры, астраноміі і ў многіх іншых галінах навукі.
Зноскі
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1995. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Augustin Louis Cauchy // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Augustin Louis Cauchy // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ а б Коши Огюстен Луи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ https://www.researchgate.net/publication/242018993_Augustin-Louis_Cauchy_l'itineraire_tourmente_d'un_mathematicien_legitimiste — С. 13.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к MacTutor History of Mathematics archive — 1995.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.546
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Джон Дж. О’Конар і Эдмунд Ф. Робертсан. Агюстэн Луі Кашы (англ.) у архіве MacTutor. (англ.)
- Нарадзіліся 21 жніўня
- Нарадзіліся ў 1789 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 23 мая
- Памерлі ў 1857 годзе
- Памерлі ў Со
- Пахаваныя ў дэпартаменце О-дэ-Сен
- Выкладчыкі Сарбоны
- Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
- Выпускнікі Політэхнічнай школы
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Парыжскага філаматычнага таварыства
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Французскай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Спіс вучоных і інжынераў на Эйфелевай вежы
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Матэматыкі Францыі
- Матэматыкі XIX стагоддзя