Гіенавыя
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Гіенавыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Паласатая гіена | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Hyaenidae Gray, 1821 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Роды | |||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Гіенавыя (Hyaenidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Даўжыня цела 55—165 см, хваста 20—33 см, маса 10—80 кг. Поўсць жаўтавата-шэрая ці брудна-бурая з плямамі і папярочнымі палосамі. Пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія; шыя тоўстая, галава масіўная, зубы і сківіцы моцныя. Анальныя залозы выдзяляюць сакрэт з рэзкім пахам.
Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]
Адрозніваюць 4 віды: паласатая гіена, бурая гіена, плямістая гіена, земляны воўк. Пашыраны ў Афрыцы, Пярэдняй, Сярэдняй і Паўднёва-Заходняй Азіі. Жывуць пераважна ў паўпустынях і пустынях.
Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]
Нараджаюць 2—4 (зрэдку 6) дзіцянят.
Начныя драпежнікі, жывяцца пераважна мярцвячынай, нападаюць на дзікіх капытных, зрэдку на свойскую жывёлу.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гіенавыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.