Гіксосы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Гіксо́сы — група качавых плямён, якія каля 1700 да н.э. ўварваліся з Пярэдняй Азіі праз Суэцкі перашыек у Егіпет, захапілі яго і валодалі ім да 1570 да н.э. Пасяліліся ў Ніжнім Егіпце і заснавалі там сваю сталіцу Аварыс.

Упершыню ўвялі ў Егіпце конегадоўлю і колавы транспарт (магчыма, вертыкальны ткацкі станок, аліву і гранат), спрасцілі егіпецкую пісьменнасць, стварылі алфавітнае пісьмо. Гіксосы парушылі ізаляванасць Егіпта і стварылі ўмовы для росквіту культуры Новага царства.

У пачатку 16 ст. да н.э. правіцелі Фіваў пачалі вызваленчую барацьбу супраць гіксосаў і прымусілі іх адступіць у Палесціну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]