Суэцкі перашыек

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Суэцкі перашыек — паласа сушы, які злучае Азію (Сінайскі паўвостраў) і Афрыку. Аддзяляе Чырвонае мора на поўдні ад Міжземнага на поўначы, мінімальная адлегласць паміж морамі складае 116 км. Перашыек займаюць пясчаныя і камяністыя пустыні, амаль пазбаўленыя расліннасці. Нізіны займаюць саланчакі і салёныя азёры, самым буйным з якіх з'яўляецца Вялікае Горкае возера. Натуральных крыніц прэснай вады няма. У 1869 на перашыйку быў пабудаваны Суэцкі канал.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).