Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы
Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Podisoma juniperi-sabinae Fr. 1832[1]
Tremella fusca DC. 1806[2] Gymnosporangium fuscum DC. 1805[3] Roestelia cancellata Rebent. 1804[4] Tremella clavariiformis (Hoffm.) Pers. 1801[5] Tremella clavariiformis var. digitata (Hoffm.) Pers. 1801[6] Puccinia juniperi Pers. 1794[7] Aecidium cancellatum Pers. 1792[8] Tremella digitata Hoffm. 1787[9] Tremella sabinae Dicks. 1785[10] | |||||||||||||||||||||
|
Гімнаспарангій казацкаядлоўцавы (Gymnosporangium sabinae) — від паразітычных грыбоў[11], якія пасяляюцца на лісці груш.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Gymnosporangium sabinae разам з Gymnosporangium tremelloides развівае тэлейтаспоры на ядлоўцы (Juniperus). Гэта паражэнне носіць хранічны характар, і таму ядловец служыць пастаяннай крыніцай інфекцыі для яблыні і грушы. Гэтыя пладовыя расліны адыгрываюць ролю прамежкавага гаспадара, бо яны заражаюцца базідыяспорамі з ядлоўца[12].
Прыкладна ў ліпені на верхнім боку лісця яблыневых з’яўляюцца круглявыя чырванавата-аранжавыя плямы з дробнымі цёмнымі кропкамі. Гэтыя кропкі — спермагоніі грыба. Пазней на ніжнім боку лісця развіваюцца эцыдзіі ў выглядзе даўгаватых, конусападобных ці сасцападобных вырастаў, якія размяшчаюцца групамі. Пасля паспявання эцыдзіі разрываюцца зоркападобнымі расколінамі і з іх выкідаюцца эцыдзіаспоры[12].
У некаторыя гады пры моцным развіцці захворвання могуць пашкоджвацца не толькі лісце, але і парасткі з пладамі. На цэлым дрэве бывае цяжка выявіць непашкоджаныя лісці. Такое захворванне прыносіць істотную шкоду: дрэвы не даюць прыросту, плады не могуць развівацца і ападаюць раней часу[12].
Барацьба ў сельскай гаспадарцы
[правіць | правіць зыходнік]Каб не дапусціць масавага развіцця хваробы, трэба знішчаць зараснікі ядлоўцу побач з пладовымі садамі, а таксама апрыскваць дрэвы спецыяльнымі хімічнымі прэпаратамі[12].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ E.M. Fries (1832) , In: Syst. mycol. (Lundae) 3(2):508
- ↑ DC. (1806) , In: Encycl. Méth. Bot. 8:39
- ↑ Lamarck & de Candolle (1805) , In: Fl. franç., Edn 3 (Paris) 2:217
- ↑ Rebent. (1804) , In: Prodr. fl. neomarch.:350
- ↑ CABI databases
- ↑ Pers. (1801) , In: Syn. meth. fung. (Göttingen) 2:629
- ↑ Pers. (1794) , In: Neues Mag. Bot. 1:118
- ↑ Gmelin (1792) , In: Systema Naturae, Edn 13 2(2):1472
- ↑ Hoffm. (1787) , In: Veg. Crypt. 1:33
- ↑ Dicks. (1785) , In: Fasc. pl. crypt. brit. (London) 1:14
- ↑ G. Winter (1884) , In: Pilze Deutschl. 1:232
- ↑ а б в г Семейство Пукциниевые (Pucciniaceae) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Снігіроў Г. С. Гімнаспарангій // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.