Гістарычная брама
Выгляд
| «Гістарычная брама» | |
|---|---|
| Арыгінальная назва |
Гістарычная брама |
| Тып | часопіс |
| Краіна |
|
| Галоўны рэдактар | М. М. Сінкевіч |
| Заснавана | 1997 |
| Спыненне публікацый | 2010 |
| Тэматыка | гісторыя |
| Мова | беларуская |
| Перыядычнасць | 2 разы на год |
«Гістарычная брама: гісторыя і культура Палесся» — беларускі гістарычны і краязнаўчы часопіс. Выдаваўся ў г. Бяроза ў 1997—2010 гадах. Заснавальнік і галоўны рэдактар М. М. Сінкевіч. У 2001—2004 гадах выдаваўся штоквартальна, а з 2008 года — 2 разы ў год.
Часопіс асвятляў пытанні гісторыі Заходняй Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці. Друкуе матэрыялы па гісторыі гарадоў, вёсак, культавых устаноў, знакамітых шляхецкіх родаў, аб падзеях шматлікіх войнаў і паўстанняў, біяграфіі вядомых людзей, працы па археалогіі, дыялекталогіі і інш.
З 2003 года пачалося выданне кніжнай серыі «Бібліятэка» «Гістарычнай брамы».
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сінкевіч, Мікалай, Клімец, Міхаіл. «Гістарычная брама» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — С. 366.