Факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы
Факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы | |
---|---|
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы | |
Заснаваны | 1954 |
Закрыты | 2013 |
Месцазнаходжанне |
Факультэт гісторыі і сацыялогіі ГрДУ імя Янкі Купалы — колішні факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Існаваў у 1954—2013 гадах.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гістарычны факультэт Гродзенскага педінстытута адкрыты ў 1954 годзе. У сувязі з пераходам Гродзенскага педінстытута на 5-гадовы тэрмін навучання, загадам Міністэрства асветы БССР быў створаны гісторыка-філалагічны факультэт з аддзяленнямі гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры. У 1960 годзе ўсе факультэты інстытута перайшлі на 4-гадовы тэрмін навучання, гісторыка-філалагічны факультэт быў падзелены на гістарычны факультэт і філалагічны факультэт. У 1967 годзе гістарычны факультэт быў ператвораны ў гісторыка-педагагічны з 5-гадовым тэрмінам навучання. З 1979 года зноў гістарычны факультэт. У 1994 годзе на базе гістарычнага факультэта і кафедры беларускай культуры створаны факультэт гісторыі і культуры. У 2001 годзе факультэт гісторыі і культуры зноў перайменаваны ў гістарычны факультэт. З 2007 года — факультэт гісторыі і сацыялогіі[1].
У 2013 годзе шляхам аб’яднання факультэта гісторыі і сацыялогіі, факультэта турызму і сэрвісу, кафедры журналістыкі і кафедры лінгвістыкі і міжкультурных камунікацый філалагічнага факультэта створаны факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму.