Гісторыя Токіа

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Токіа да і ў часы эпохі Эда (江戸時代, 16031868)[правіць | правіць зыходнік]

Токіа спачатку быў рыбацкай вёскай.

Yedo Bay, Феліс Беато, 1863 - 1870-ыя

У XII стагоддзі мясцовы воін Эда Тара Сігенада пабудаваў тут форт. Першапачатковая назва Токіа – Эда (да 1869 года). Паводле традыцыі, імя Эда ён атрымаў па месцы пражывання (江戸, «ўваход у заліў»). У 1457 годзе Ота Докан (太田道灌), правіцель вобласці Канта пры японскім сягунаце, распачаў будаўніцтва замка Эда (江戸城). Па загадзе Уэсугі Мацімота было пачата будаўніцтва замка ў тым месцы, дзе ў сучасны момант размешчаны Усходні Сад Імператарскага палаца. У 1524 годзе ў замак уступае Ходзё Удзіцуна. У 1590 годзе ім завалодаў Іэясу Такугава, заснавальнік клана сягуных. У 1603 годзе ён зрабіў горад рэзідэнцыяй сягуната, імператарскай сталіцай заставаўся горад Кіёта (гарады Токіа і Кіёта звязвае старэйшая сухапутная дарога Японіі - Такайда). Так пачалася эпоха Эда (江戸時代), ці эпоха Такугава (徳川時代) ў гісторыі Японіі. Эда пачаў хутка расці і к XVIII стагоддзю стаў адным з найбуйнейшых гарадоў свету. У 1615 годзе Іэясу знішчыў сваіх праціўнікаў – клан Тоётомі, атрымаўшы, тым самым, абсалютную ўладу на працягу каля 250 гадоў.

У 1637 годзе будаўніцтва замка, уключаючы галоўную вежу, было завершана. У 1657 годзе распачаўся пажар, “Вялікі агонь Эда”, які знішчыў замак і большую частку квартала чырвоных ліхтароў раёна Асакуса (浅草). Загінула 100 000 чалавек.

У 1707 годзе прачынаецца вулкан Фудзі і попел пакрывае горад. У 1855 годзе адбываецца “Вялікае землетрасенне”.

Эпоха Мэйдзі (明治時代, 18681912)[правіць | правіць зыходнік]

У выніку рэстаўрацыі Мэйдзі 1868 года сягунату прыйшоў канец. Пачалася новая эпоха ў жыцці Японіі – эпоха Мэйдзі. У верасні імператар Муцухіта перанёс сюды сталіцу, назваўшы яе “Усходняя сталіца” – Токіа - і зрабіўшы замак горада Імператарскім палацам. Прапанову ўнёс Акуба Тасімісці, адзін з самых актыўных удзельнікаў перавароту. Ён казаў новаму імператару, што манарх павінен стаяць тварам да твару са сваім народам, якога аддзяляе ад імператара сцяна прыдворнай знаці Кіёта і векавыя забабоны. Муцухіта ўспрыняў прапанову з жахам, але пазней пагадзіўся. У Кіёта гэтае рашэнне вырабіла моцнае хваляванне. Калі наступіў дзень выезду, тысячны натоўп сабраўся ў палаца і з рыданнямі ўмольваў манарха не пакідаць святую зямлю.

У эпоху Мэйдзі (明治時代, 18681912) Японія была пад уплывам асіміляцыі заходняй цывілізацыі. Новая сталіца, як і іншыя гарады Японіі, стала набываць новы твар: будынкі, зробленыя з каменя і цэглы, будаваліся замест асабнякоў феадалаў, пракладаліся сучасныя дарогі, стала бурна развівацца прамысловасць, суднабудаванне. У 1869 годзе японская першая лінія тэлесувязі была адчынена паміж Токіа і Іокагамай. У 1872 годзе была скасавана феадальная сістэма, Японія была падзелена на прэфектуры і Токіа пашыраецца да знаёмых зараз 23 раёнаў. У гэтым жа годзе была пабудавана чыгунка Токіа – Іакагама, ў 1877КобэОсака – Токіа. У 1874 годзе быў створаны Такійскі Дэпартамент Паліцыі. Выгляд такійскіх гараджан таксама змяніўся: заходнія прычоскі замянілі традыцыйны пучок пёраў у мужчын, і капялюшы-кацялкі, высокія каўняры і пышныя спадніцы сталі піскам моды.

Эпоха Тайсё (大正時代, 19121926)[правіць | правіць зыходнік]

У эпоху Тайсё (大正時代, 19121926) Токіа працягваў квітнець. Колькасць людзей, працуючых у горадзе (як і ў другіх гарадах Японіі) ўзрасла. Палепшыліся адукацыйныя стандарты, колькасць дзяўчын - навучэнцаў у вну павялічылася. Квітнеюць разнастайныя мастацтвы, асабліва тэатр і опера.

1 верасня 1923 года ў Токіа і наваколлях адбыўся вельмі моцнае землетрасенне (7 – 9 балаў па шкале Рыхтэра). Амаль палова горада была разбурана (больш за 300 000 будынкаў), узняўся моцны пажар. Ахвярамі сталі 90 000 чалавек. Пасля землетрасення быў створаны план гарадской рэканструкцыі. Але ён патрабаваў вельмі шмат сродкаў: праектаваныя выдаткі выйшлі за межы нацыянальнага бюджэту. Горад стаў часткова аднаўляцца.

Эпоха Сьова (昭和時代, 19261989)[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны Токіа

Эпоха Сьова (昭和時代, 19261989) пачалася ў дэпрэсіўным настроі. І ўсё-такі была запушчана першая лінія метро (лінія Гінза) паміж Асакуса (浅草) і Уэна (上野) ў 1927 годзе, у 1928 годзе адбыліся першыя ўсеагульныя выбары ў Палату Прадстаўнікоў Парламента. У 1931 годзе быў пабудаваны аэрапорт Ханеда (羽田空港) ці Міжнародны аэрапорт Токіа (東京国際空港). 1941 годзе быў адкрыты Порт Токіа (東京港湾). К 1935 года колькасць жыхароў горада дасягнула 6.36 мільёнаў, супастаўных з насельніцтвам Нью-Ёрка і Лондана.

У 1936 годзе пры спробе дзяржаўнага перавароту (Інцыдэнт 26 лютага) каля 1500 малодшых афіцэраў і армія Японіі акупіравалі будынак Нацыянальнага парламента, рэзідэнцыю прэм'ер-міністра Кантэй і іншыя ключавыя месцы. Пераварот быў падаўлены арміяй і ваенна-марскімі сіламі на працягу трох дзён.

Горад зноў панёс вялікія страты падчас Другой сусветнай вайны. Токіа падвергся масіраваным паветраным атакам (яго бамбілі 102 разы). Толькі пры адным рэйдзе B-29 загінула больш 100 000 жыхароў. Мноства драўляных будынкаў згарэла, пацярпеў Імператарскі дварэц. Самы цяжкі паветраны набег быў 10 сакавіка 1945 года, з прычыны якога былі вялікія ахвяры сярод насельніцтва і разбурэнні гарадскіх структур. У 1943 годзе падвойная сістэма прэфектуры Токіа і горада Токіа былі скасаваны, і прэфектура і горад былі аб'яднаны, стварыўшы сталіцу Токіа. Была ўсталявана сталічная адміністрацыйная сістэма і прызначаны губернатар. Пасля вайны ў кастрычніку 1945 года насельніцтва было 3.49 мільёна, што складала палову яго ўзроўня ў 1940 годзе. Страты, якія панёс Токіа ў вайне — як дзве атамныя бомбы, скінутыя на Хірасіму і Нагасакі, разам узятыя.

З верасня 1945 года горад знаходзіцца пад ваеннай акупацыяй і рэгулюецца войскамі саюзнікаў. Генерал Дуглас МакАртур стварыў штаб-кватэру ў вежы DN-21 (раней Dai-Ichi Seimei building) з відам на Імператарскі палац. У сучасны момант у Японіі знаходзіцца некалькі ваенных баз ЗША.

У маі 1947, пачалі дзейнічаць новая Канстытуцыя Японіі і мясцовы Закон Аўтаноміі, і Сейчыра Ясуі быў выбраны першым Губернатарам Токіа па новай сістэме падліку галасоў. У жніўні гэтага года была арганізавана вобласць з 23 спецыяльных раёнаў Токіа.

У сярэдзіне XX стагоддзя (пачынаючы з 1950-х гадоў) эканоміка краіны пачала імкліва адраджацца (што было ахарактарызавана як «Эканамічны цуд») і ў 1966 годзе яна стала другой найбуйнейшай эканомікай у свеце. Тэле- і радыёвяшчанне пачалося ў 1953 годзе. У 1954 годзе была запушчана другая лінія метро (лінія Мароноўчы) паміж Ікебукура і Акацімаці. Японія далучылася да Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у 1956 годзе. Дзякуючы тэхналагічным навінам і ўводзінам новай прамысловасці і тэхналогій, гэты перыяд адзначыўся пачаткам масавай вытворчасці сінтэтычных валокнаў і сямейных электрычных бытавых прыбораў, як напрыклад тэлевізары, халадзільнікі і пральныя машыны. У 1962 годзе насельніцтва Токіа пераваліла за 10 мільёнаў.

10 кастрычніка 1964 года, у Токіа былі праведзены Летнія Алімпійскія гульні, дзе горад выгадна паказаў сябе на міжнароднай арэне. У тым жа годзе за 10 дзён да гульняў 1 кастрычніка была запушчана лінія пасажырскага экспрэса Такайда Сінкансэн («Цягнік Кулі»), і быў адчынены сталічны экспрэс, што стварыла аснову для будучага росквіту Токіа.

З 70-х гадоў Токіа захліснула хваля рабочай сілы з сельскіх раёнаў, што пацягнула за сабою далейшае развіццё горада. Але ў гэты ж час пачалі даваць аб сабе знаць экалагічныя праблемы: забруджванне паветра, вады, высокі ўзровень шуму. Нафтавы крызіс 1973 года спрыяў прыпыненню эканамічнага развіцця горада.

У 1978 годзе ў суседняй прэфектуры Ціба быў адчынены Новы Такійскі міжнародны аэрапорт (新東京国際空港) ці аэрапорт Нарыта (成田国際空港). Аэрапорт Ханеда пачаў абслугоўваць пераважна ўнутраныя рэйсы.

У 1980-х Токіа стаў адным з сусветных галоўных гарадоў, а з другога боку ўсе больш пачалі расці такія праблемы, як экалагічная дэградацыя, дарожныя пробкі і недастатковая падрыхтаванасць да бядотам.

Эпоха Хэйсей (平成時代, 1989-…)[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з 1986 года кошты на зямлю і акцыі ўзляцелі спіральна ўверх (эфект "мыльнага пузыра"). У 1990 годзе Японія атрымала ад гэтага досыць вялікую выгаду, але пасля мыльны пузыр лопнуў, адбылося абясцэньванне падатковых даходаў, выкліканых рэзкім падзеннем коштаў на працягу працяглага перыяду, што прыводзіла да крытычнага стану ў асяроддзі сталічных фінансаў. 1990-ыя гады ў Японіі называюць "Страчанае дзесяцігоддзе".

20 сакавіка 1995 года ў такійскім метро адбылася газавая атака з выкарыстаннем зарына. Тэракт быў праведзены рэлігійнай сектай Аум Сенрыкё. У выніку пацярпела 5000 чалавек, 11 з іх загінула.

У 1999 годзе новым губернатарам Токіа быў абраны Сінтара Ісіхара. У 2003 годзе ён перавыбіраўся на другі тэрмін.

Сейсмічная актыўнасць у раёне Токіа прывяла да пачатку дыскусій аб пераносе сталіцы Японіі ў другі горад. Названы трое кандыдатаў: Насу (300 км на поўнач), Хігасіна (недалёка ад Нагана, цэнтральная Японія) і новы горад у правінцыі Міэ, недалёка ад Нагоі 450 км на захад ад Токіа ). Ужо атрымана рашэнне ўрада, хоць больш ніякіх далейшых дзеянняў не распачынаецца.

У сучасны момант Токіа працягвае развівацца. Паслядоўна ажыццяўляюцца праекты па стварэнню штучных астравоў. Самым прыкметным праектам з'яўляецца Адайба (お台場), які зараз іграе ролю асноўнага гандлёвага і забаўляльнага цэнтра.

Літаратура і спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Богданович Т.А. Очерки из прошлого и настоящего Японии. Москва: МОНОЛИТ-ЕВРОЛИНЦ-ТРАДИЦИЯ. 1905. ISBN 5-93662-019-0.
  • Я познаю мир: Дет.энцикл.: Страны и народы: Азия, Америка, Австралия, Африка/Авт.-сост. Л.А.Багрова; Под общей редакцией О.Г.

Хинн. - Москва: ООО "Фирма издательство АСТ", 1999 - 592 с. ISBN 5-237-00204-8.