Перайсці да зместу

Ганна Мартынаўна Базыленка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Г. Базыленка)
Ганна Мартынаўна Базыленка
Дата нараджэння 4 красавіка 1908(1908-04-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1980(1980-01-19) (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці паэтка, мовазнаўца, пісьменніца, linguistics teacher
Навуковая сфера мовазнаўства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ганна Мартынаўна Базыленка (4 красавіка 1908, в. Арахі, Аршанскі павет, цяпер гарадскі пасёлак Арэхаўск, Аршанскі раён — 19 студзеня 1980, Мінск) — беларуская мовазнаўца.

У 1920-я гады ў зборніках Віцебскай маладнякоўскай філіі «Пачатак» і «Світанне», а таксама ў перыядычным друку змяшчала вершы, апавяданні, аднаактовыя п’есы пад сваім прозвішчам і пад псеўданімам Ганна Арахоўская.

Закончыла ў 1931 годзе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1933—1938 гадах працавала ў Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН Беларусі, у 1944—1970 гадах старшым выкладчыкам, дацэнтам, у 1949—1955 гадах намеснік дэкана філалагічнага факультэта БДУ.

Памерла 19 студзеня 1980 года ў Мінску[1]. Пахаваная на Паўночных могілках Мінска (Паўночныя-1, 45/19/8)[2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Прымала ўдзел у стварэнні «Руска-беларускага слоўніка» 1937 года і «Практычнага беларуска-рускага слоўніка» (рукапіс загінуў падчас Вялікай Айчыннай вайны), абараніла кандыдацкую дысертацыю «Устойлівыя словазлучэнні ў мове твораў Якуба Коласа» (1952), манаграфія даследчыцы «Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў беларускай літаратурнай мове» (1964) да сённяшняга дня не страціла навуковага значэння.

Г. Базыленка — аўтар шэрагу навуковых артыкулаў па праблемах сучаснай беларускай мовы, у тым ліку па пытаннях моўнага майстэрства Якуба Коласа, сааўтар падручніка «Курс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: Марфалогія» (1957), першага тома акадэмічнай «Граматыкі беларускай мовы» (1962).

Зноскі

  1. Базыленка Ганна – Белліт  (6 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
  2. Аблажэй — Брыль – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 20 ліпеня 2024.
  • Базыленка Ганна Мартынаўна // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 419.