Георгій Іванавіч Жыхараў
Георгій Іванавіч Жыхараў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 лістапада 1915 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 14 красавіка 1973 (57 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжор, музыкант |
Жанры | самадзейнае мастацтва[d] |
Георгій Іванавіч Жыхараў (30 лістапада 1915, г. Слаўгарад — 14 красавіка 1973) — беларускі дырыжор, музыкант, дзеяч аматарскага мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1951 годзе Беларускую кансерваторыю, з 1948 года выкладаў у ёй. 3 1934 года арганізатар і кіраўнік аматарскіх аркестраў у Гомелі. 3 1938 года саліст-балалаечнік і канцэртмайстар-выканаўца аркестра народных інструментаў Беларускага радыёкамітэта, кіраўнік аркестравай групы Ансамбля песні і танца БВА, кіраўнік і саліст секстэтаў домраў і балалаек Беларускага радыё.
Арганізатар і кіраўнік шматлікіх вучэбных і аматарскіх аркестраў. Майстар аранжыроўкі, інструментоўкі, прапагандыст твораў беларускіх кампазітараў і народнай музыкі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламант Усесаюзнага агляду-конкурсу (Масква, 1939).
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]3 1985 года праводзяцца музычныя рэспубліканскія юбілейныя (Мінск) і абласныя (Гомель, Магілёў), гарадскія штогадовыя (Мінск, Магілёў), фестывалі памяці Жыхарава.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жыхараў Георгій Іванавіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.