Давід Ісаевіч Шатэнштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Давід Ісаевіч Шатэнштэйн
Дата нараджэння 14 (26) жніўня 1899[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1952(1952-11-08) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, фізіёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры, загадчык лабараторыі
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1938)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

Давід Ісаевіч (Шаевіч) Шатэнштэйн (1899, Вільня — 1952) — савецкі фізіёлаг; доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вільні ў сям’і лекара Шаі Лейбавіча (Ісая Львовіча) Шатэнштэйна (1871, Панямуне — ?) і Гедвігі Лейзераўны Шатэнштэйн (народжанай Камбер). Брат — фізікахімік Аляксандр Ісаевіч Шатэнштэйн  (руск.). Бацька жыў і практыкаваў па адрасе Нямецкая вуліца, дом № 22, кв.17. У 1915 годзе сям’я пераехала ў Ліду.

У 1918 годзе з залатым медалём скончыў гімназію ў Маскве. У 1918—1919 гадах — рэгістратар біржы працы, статыстык ваенпрадбюро Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў, у 1919—1920 — сакратар аддзела галоўпаліткульта[2].

З 1923 года, скончыўшы медыцынскі факультэт МДУ, працаваў у тэрапеўтычнай клініцы універсітэта: навуковы супрацоўнік, асістэнт (з 1927). У 1929—1936 гадах ва ўстановах РСЧА: памочнік начальніка санітарнай часткі і кіраўнік псіхафізіялагічнай лабараторыі артылерыйскай школы (Адэса), з 1931 — начальнік фізіялагічнага аддзела навукова — даследчага і выпрабавальнага санітарнага інстытута РСЧА.

У 1936—1948 гадах выкладаў на кафедры фізіялогіі 2-га Маскоўскага медыцынскага інстытута: Дацэнт, з 1939 года — прафесар. У 1941—1943 гадах у Омску, куды быў эвакуіраваны інстытут, выконваў абавязкі загадчыка кафедры фармакалогіі.

З 1948 года загадваў лабараторыяй фізіялогіі працы і прафзахворванняў АМН СССР, з 1951 года — кафедрай нармальнай фізіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута.

Пахаваны ў Маскве на Увядзенскіх могілках (у крыніцах памылкова паказваюцца Новадзявочыя могілкі).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе прысвоена вучонае званне доктара медыцынскіх навук.

Асноўныя напрамкі даследаванняў:

  • фізіялогія працы, тэорыя стомы;
  • уплыў пераканання на органы слыху[3].

Даказаў вядучую ролю коркавых працэсаў у рэгуляцыі рэакцый арганізма на працу.

Аўтар больш за 50 навуковых прац.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Медалі.

Выбраныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Шатенштейн Д. И. Регуляция физиологических процессов при работе : (Мат-лы к теории утомления). — М.; Л.: Наркомздрав СССР: Медгиз, 1939. — 180 с.
  • Шатенштейн Д. И., Чаркин М. Д., Косяков К. С., Котов Г. И. Высокогорный туристский поход : Альпиниада РККА 1933 г. : [Восхождение на Эльбрус. Влияние его на здоровье участников] / Под ред. Е. Г. Могилевича. — М.: Гос. воен. изд-во, 1934. — 48 с.

Зноскі

  1. а б в г https://www.bsmu.by/page/55/3236/
  2. Белорусский медицинский университет.
  3. Шойфет М. С. Нераскрытые тайны гипноза. Библиотека обучающей и информационной литературы. Праверана 18 ліпеня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Змачинская Н. Ф., Мальковец М. В., Пересада А. Н. Заведующие кафедрами и профессора Минского медицинского института (1921—1996): биогр. справ. — Минск, 1999. — С. 29.
  • Кассиль Г. Н. Давид Исаевич Шатенштейн (К 70-летию со дня рождения) // Физиологический журнал. — 1970. — Т. 56, № 5. — С. 819.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]