Перайсці да зместу

Дажыць да прэм’еры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дажыць да прэм’еры
Жанр камедыя
Аўтар Мікалай Рудкоўскі
Дырыжор Рудкоўскi
Рэжысёр Павел Харланчук-Южакоў
Сцэнаграфія Андрэй Меранкоў
Кампанія РТБД
Працягласць 120 хв.
Краіна Беларусь
Мова беларуская
Год 2012

«Дажыць да прэм’еры» — спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Паўлам Харланчуком-Южаковым.[1]

Прэм'ера адбылася 22 верасня 2012.

Гісторыя стварэння

[правіць | правіць зыходнік]

Спектакль першым ў Беларусі выявіў адрозны ад афіцыйнага погляд на Другую сусветную вайну, прапанаваўшы альтэрнатыўнае дзяржаўнаму стаўленне да гістарычных падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі падчас вайны. Праз выкліканыя гэтым перашкоды спектакль з’явіўся на сцэне ў Беларусі толькі праз тры гады ад напісання п’есы.

Мікалай Рудкоўскі напісаў п’есу ў 2009 годзе, і тады ж яна была прадстаўлена на фестывалі «Панарама» ў выглядзе некалькіх асобных сцэнаў, пастаўленых рэжысёрам Паўлам Харланчуком-Южаковым. Але ніводны тэатр не дадаў яе ў свой рэпертуар.

У 2010 годзе п’еса была апублікаваная ў расейскім часопісе «Сучасная драматургія». У тым жа годзе п’еса атрымала Усерасейскі прыз «Факел памяці» і другую прэмію Міжнароднага конкурса «Бадэнвайлер». Але на чытках п’ес-пераможцаў конкурса ў Маскве чытанне п’есы было забаронена Саюзам тэатральных дзеячоў Расіі.

У 2011 годзе з ініцыятывы кіраўніка Цэнтра беларускай драматургіі Аляксандра Марчанкі п’еса бярэ ўдзел у Ерэванскім фестывалі «Рэабілітацыя сапраўднага». Пасля шматлікіх станоўчых водгукаў крытыкаў Валеры Анісенка запрашае рэжысёра Паўла Харланчука зрабіць пастаноўку п’есы ў РТБД.

Раней, чым адбылася прэм’ера спектакля ў Беларусі, ён з’яўляецца ў Расіі: ў тэатры-студыі «Перамена» ў Усурыйску, Рускім тэатры Уфы, Томскім драматычным тэатры, у тэатры-студыі «Гняздо зязюлі» ў Наварасійску. Прэм’ера ў Мінску адбылася ў верасні 2012 года.[2]

П’еса была напісаная Мікалаем Рудкоўскім на рускай мове і перакладзеная на беларускую мову Віталём Краўчанкам.[3]

Галоўная гераіня, актрыса Вера, рыхтуецца да прэм’еры спектакля, дзе грае партызанку. Каб лепей падрыхтавацца да ролі, яна ператварае ў вайну сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, набліжаючы побытавыя ўмовы і паўсядзённыя сітуацыі да ваенных. Адна са сцэнаў выяўляе пыткі партызанак гестапаўцам: галоўная гераіня і яе сяброўка запрасілі інструктара фітнэсу, які таксама аказвае паслугі ў стылі «сада-маза», адхвастаць іх пугай. Інструктар у латэксным касцюме б’е партызанак і дапытваецца, дзе тыя хаваюць яўрэйскіх дзяцей.[4]

Сцэнічныя рашэнні

[правіць | правіць зыходнік]

Дэкарацыі спектакля – тры вялікія вешалкі, шчыльна завешаныя шынялямі часоў Другой сусветнай вайны. На іх часам праецыруюцца кадры ваеннай хронікі.

Дзеючыя асобы і выканаўцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Старонка спектакля на сайце РТБД(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 15 жніўня 2015.
  2. «Дожить до премьеры»: открываем новую страницу?.
  3. «Дажыць да прэм’еры». Камедыя ў двух актах.(недаступная спасылка)
  4. «Дажыць да прэм’еры». И смешно, и про войну.