Мікалай Віктаравіч Рудкоўскі
Выгляд
Мікалай Віктаравіч Рудкоўскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1971 (53 гады) |
Месца нараджэння | Мінск, Беларусь |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | |
Мова твораў | руская |
Мікалай Рудкоўскі (нар. 22 студзеня 1971, Мінск) — беларускі драматург, сцэнарыст, рэжысёр, радыёвядучы.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 студзеня 1971 года ў Мінску.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць — філолаг) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыяльнасць — рэжысура тэатра).
Працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, здымаўся ў кіно.
Са снежня 2000 года працуе на радыёстанцыі UNISTAR крэатыўным рэдактарам, музычным рэдактарам, радыёвядучым.
Сябра асацыяцыі еўрапейскіх драматургаў EURODRAM і каардынатар беларускага камітэта.[1]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]П’есы
[правіць | правіць зыходнік]- Трылогія летуценняў
- Сляпая зорка (1993)
- Жанчыны Бергмана (1993)
- Бог казытання (2010)
- Трылогія вайны
- Уварванне (2005)
- Апошняе каханне Нарцыса (2006)
- Дажыць да прэм’еры (2009—2010)
- Трылогія кахання
- Ана і Ананас (2004)
- Усё, як вы жадалі (Інфляцыя пачуццяў) (2008)
- Паляванне на клубніцы (2010)
- Вялікае перасяленне ўродаў (2012)
Пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]- «П’ярэта»
паводле твораў А. Шніцлера і А. Блока (разам з Б. Луцэнкам)
- Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага (1995), рэжысёр Б. Луцэнка
- «Жанчыны Бергмана»
- Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 2001, рэжысёр В. Анісенка
- Незалежны творчы альянс музыкантаў, акцёраў, мастакоў «МАХ» (Томск, Расія) 2006, рэжысёр О. Кузняцова
- Stuttgarter Readers (Германія)- чытанні на фестывалях Internationales Theater, Франкфурт і Kommunales Kino, Штутгарт, 2007, рэжысёр В. Гракоўскі (Германія)
- Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск, 2008, рэжысёр Ю. Лізенгевіч
- Тэатр БДУ «На балконе», 2009, рэжысёр М. Рудкоўскі
- Драматычны тэатр горада Валка (Латвія), 2010, рэжысёр А. Ікшэліс
- Тэатр «Від Ліхтаря» (Роўна, Украіна), 2011, рэжысёр В. Гізун
- Тэатр «Art ist» (Азова, Расія) 2013, рэжысёр А. Штаер
- Моладзевы тэатр Заграба, Харватыя (Zagrebaćko kazaliśte mladih), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці (Францыя)
- Theatre des Salins, Нацыянальная сцэна Мартыга (Францыя), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці
- «Сляпая зорка»
- Тэатр БДУ «На балконе», 2007, рэжысёр М. Рудкоўскі
- Цэнтр беларускай драматургіі, 2008, рэжысёр М. Рудкоўскі
- Laboratorio teatrale «Oltre la Parola», Canzo (Италия), 2011, рэжысёр А. Вайцяшонак
- «Усё, як вы жадалі» («Інфляцыя пачуццяў»)
- Каліфарнійскі інстытут мастацтваў, 2010, рэжысёр А. Птакаўске
- Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 2011, рэжысёр А. Марчанка
- Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2007, рэжысёр І. Пятроў
- Тэатр-студыя «Сустрэча», Кемерава, Расія, 2013, рэжысёр Е. Дранева
- «Ана і ананас»
- Лабараторыя маладой рэжысуры на Міжнародным фестывалі MART-кантакт, Магілёў, 2009, рэжысёр К. Аверкава
- Дзяржаўны тэатр імя В. Гуніа, Поці, Грузія, 2013, рэжысёр С. Турбан
- «Самы чысты горад» (праект «Мінск, я люблю цябе»)
- Сучасны мастацкі тэатр, Мінск, 2010, рэжысёр С. Кулікоўскі
- «Бог казытання»
- Магілёўскі абласны драматычны тэатр (у межах праекта «Чытанні-1»), 2010, рэжысёр К. Аверкава
- Цэнтр імя У.Меерхольда, Масква, чытанне ў межах 10-га фестываля Premiera.txt, 2010, рэжысёр О. Макарава
- Чытанне на фестывалі «Драма. Новы код» («ДНК»), Краснаярск, 2011, рэжысёр С. Александроўскі, Санкт-Пецярбург
- «Паляванне на клубніцы»
- Новасібірскі дом акцёра, 2011, рэжысёр В. Алійчук
- «Апошняе каханне Нарцыса»
- Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2004, рэжысёр А. Прыходзька, Украіна
- «Дажыць да прэм’еры»
- Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2009, рэжысёр П. Харланчук
- Тэатр-студыя «Перемена», Усурыйск, 2011, рэжысёр Г. Хамула
- Моладзевы тэатр, Уфа, 2011, рэжысёр Е. Мяшчанінава
- Томскі драматычны тэатр, 2012, рэжысёр С. Кулікоўскі
- Тэатр-студыя «Гняздо зязюлі», Новарасійск, 2012, рэжысёр С. Блудаў
- Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, Мінск, 2012, рэжысёр П. Харланчук
- Чаромхаўскі драматычны тэатр, 2012, рэжысёр А. Штэйнер
- Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск, 2013, рэжысёр С. Кулікоўскі
- Чытанне ў Драматычным тэатры імя А. Вянгеркі, Беласток, Польшча, 2013, рэжысёр Я. Тумідайскі
- «Вялікае перасяленне ўродаў»
- Чытанне ў Тэатры На Волі (Варшава) ў межах 5-гадовага форума Лабараторыі драматургіі, 2012, рэжысёр А. Фігура, Польшча
- Чытанне ў Цэнтры беларускай драматургіі, 2012, рэжысёры Д. Багаслаўскі, М. Ісаева, Т. Ларына, С. Анцэлевіч, Л. Плютава
- Тэатралізаванае чытанне ў Беластоцкім драматычным тэатры імя А.Венгеркі, Польшча, у межах3-га фестывалю еўрапейскіх тэатраў EURODRAM, 2013, рэжысёр А. Карытоўска-Мазур
- Драматычны тэатр імя М. Лермантава, Абакан, Расія, 2013, рэжысёр Е. Ланцоў
- Чытанне на 10-м тэатральным фестывалі імя А. Валодзіна, Санкт-Пецярбург, 2014, рэжысёр А. Ніканораў
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт М.Рудкоўскага(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 16 жніўня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт М. Рудкоўскага Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Калі ж становяцца сучаснымі? Архівавана 10 сакавіка 2016.