Мікалай Віктаравіч Рудкоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікалай Рудкоўскі)
Мікалай Віктаравіч Рудкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 студзеня 1971(1971-01-22) (53 гады)
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Мова твораў руская

Мікалай Рудкоўскі (нар. 22 студзеня 1971, Мінск)  — беларускі драматург, сцэнарыст, рэжысёр, радыёвядучы.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 22 студзеня 1971 года ў Мінску.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць — філолаг) і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (спецыяльнасць — рэжысура тэатра).

Працаваў акцёрам у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага, здымаўся ў кіно.

Са снежня 2000 года працуе на радыёстанцыі UNISTAR крэатыўным рэдактарам, музычным рэдактарам, радыёвядучым.

Сябра асацыяцыі еўрапейскіх драматургаў EURODRAM і каардынатар беларускага камітэта.[1]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

П’есы[правіць | правіць зыходнік]

Трылогія летуценняў
  • Сляпая зорка (1993)
  • Жанчыны Бергмана (1993)
  • Бог казытання (2010)
Трылогія вайны
  • Уварванне (2005)
  • Апошняе каханне Нарцыса (2006)
  • Дажыць да прэм’еры (2009—2010)
Трылогія кахання
  • Ана і Ананас (2004)
  • Усё, як вы жадалі (Інфляцыя пачуццяў) (2008)
  • Паляванне на клубніцы (2010)
  • Вялікае перасяленне ўродаў (2012)

Пастаноўкі[правіць | правіць зыходнік]

«П’ярэта»

паводле твораў А. Шніцлера і А. Блока (разам з Б. Луцэнкам)

«Жанчыны Бергмана»
  • Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі, 2001, рэжысёр В. Анісенка
  • Незалежны творчы альянс музыкантаў, акцёраў, мастакоў «МАХ» (Томск, Расія) 2006, рэжысёр О. Кузняцова
  • Stuttgarter Readers (Германія)- чытанні на фестывалях Internationales Theater, Франкфурт і Kommunales Kino, Штутгарт, 2007, рэжысёр В. Гракоўскі (Германія)
  • Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа, Віцебск, 2008, рэжысёр Ю. Лізенгевіч
  • Тэатр БДУ «На балконе», 2009, рэжысёр М. Рудкоўскі
  • Драматычны тэатр горада Валка (Латвія), 2010, рэжысёр А. Ікшэліс
  • Тэатр «Від Ліхтаря» (Роўна, Украіна), 2011, рэжысёр В. Гізун
  • Тэатр «Art ist» (Азова, Расія) 2013, рэжысёр А. Штаер
  • Моладзевы тэатр Заграба, Харватыя (Zagrebaćko kazaliśte mladih), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці (Францыя)
  • Theatre des Salins, Нацыянальная сцэна Мартыга (Францыя), 2013, рэжысёр Жан Клод Беруці
«Сляпая зорка»
  • Тэатр БДУ «На балконе», 2007, рэжысёр М. Рудкоўскі
  • Цэнтр беларускай драматургіі, 2008, рэжысёр М. Рудкоўскі
  • Laboratorio teatrale «Oltre la Parola», Canzo (Италия), 2011, рэжысёр А. Вайцяшонак
«Усё, як вы жадалі» («Інфляцыя пачуццяў»)
«Ана і ананас»
  • Лабараторыя маладой рэжысуры на Міжнародным фестывалі MART-кантакт, Магілёў, 2009, рэжысёр К. Аверкава
  • Дзяржаўны тэатр імя В. Гуніа, Поці, Грузія, 2013, рэжысёр С. Турбан
«Самы чысты горад» (праект «Мінск, я люблю цябе»)
  • Сучасны мастацкі тэатр, Мінск, 2010, рэжысёр С. Кулікоўскі
«Бог казытання»
  • Магілёўскі абласны драматычны тэатр (у межах праекта «Чытанні-1»), 2010, рэжысёр К. Аверкава
  • Цэнтр імя У.Меерхольда, Масква, чытанне ў межах 10-га фестываля Premiera.txt, 2010, рэжысёр О. Макарава
  • Чытанне на фестывалі «Драма. Новы код» («ДНК»), Краснаярск, 2011, рэжысёр С. Александроўскі, Санкт-Пецярбург
«Паляванне на клубніцы»
  • Новасібірскі дом акцёра, 2011, рэжысёр В. Алійчук
«Апошняе каханне Нарцыса»
  • Праект ON-LINE у межах міжнароднага фестывалю «Панорама», 2004, рэжысёр А. Прыходзька, Украіна
«Дажыць да прэм’еры»
«Вялікае перасяленне ўродаў»
  • Чытанне ў Тэатры На Волі (Варшава) ў межах 5-гадовага форума Лабараторыі драматургіі, 2012, рэжысёр А. Фігура, Польшча
  • Чытанне ў Цэнтры беларускай драматургіі, 2012, рэжысёры Д. Багаслаўскі, М. Ісаева, Т. Ларына, С. Анцэлевіч, Л. Плютава
  • Тэатралізаванае чытанне ў Беластоцкім драматычным тэатры імя А.Венгеркі, Польшча, у межах3-га фестывалю еўрапейскіх тэатраў EURODRAM, 2013, рэжысёр А. Карытоўска-Мазур
  • Драматычны тэатр імя М. Лермантава, Абакан, Расія, 2013, рэжысёр Е. Ланцоў
  • Чытанне на 10-м тэатральным фестывалі імя А. Валодзіна, Санкт-Пецярбург, 2014, рэжысёр А. Ніканораў

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт М.Рудкоўскага(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 16 жніўня 2015.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]