Дайніс Іванс
Дайніс Іванс | |
---|---|
лат.: Dainis Īvāns | |
Нараджэнне |
25 верасня 1955 (68 гадоў) |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дайніс Іванс (лат.: Dainis Īvāns; нар. 25 верасня 1955, Мадана) — латвійскі палітык і журналіст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філалагічны факультэт Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Выкладаў латышскую мову і літаратуру ў школе, працаваў у рыжскіх музеях, з 1986 года супрацоўнік часопіса «Skola un Ģimene» (Школа і сям’я). Публікаваўся з 1979 года, першапачаткова з артыкуламі пра літаратуру і тэатр. Набыў вядомасць ў 1986 годзе барацьбой супраць будаўніцтва Даўгаўпілскай ГЭС.
Дэлегат XIX канферэнцыі КПСС. Першы старшыня Народнага фронту Латвіі (1988—1990), пазней — член (з 1998 года) і старшыня (2002—2005) ЛСДРП. Народны дэпутат СССР (1989—1991), дэпутат (1990—1993) і віцэ-спікер (1990—1992) Вярхоўнага Савета Латвіі. Рэдактар газеты «Literatūra, Māksla, Mēs» (Літаратура, мастацтва, мы) у 1995—1999 гадах. Дэпутат Рыжскай думы ў 2001—2009 гадах, у 2001—2005 гадах узначальваў думскі камітэт па культуры, у 2006—2009 гадах — камітэт па асяроддзі.
- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Латвіі
- Члены КПСС
- Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Кавалеры Крыжа Прызнання
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі
- Народныя дэпутаты СССР ад акруг Латвіі
- Журналісты СССР
- Журналісты Латвіі
- Палітыкі Латвіі