Дакі
Выгляд
| Дакі † | |
|---|---|
| Выява на калоне Траяна: бітва рымлян (злева) з дакамі (справа) | |
| Колькасць і рассяленне | |
| Рассяленне | Дакія |
| Мова і культура | |
| Родная мова | дакская |
| Рэлігія | політэізм |
| Этнічныя сувязі | |
| Роднасныя народы | іншыя фракійцы |
| Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Дакі (лац.: Daci) † — група паўночнафракійскіх плямён, якія засялялі тэрыторыю на поўнач ад Дуная да Карпацкіх гор (сучасная Трансільванія).
У VII—IV ст. да н.э. былі пад уплывам качэўнікаў-скіфаў, у III—II ст. да н.э. — кельтаў. Дакі гандлявалі з Грэцыяй, Італіяй, чаканілі манету, апрацоўвалі металы. У І ст. да н.э. аб'ядналіся з гетамі, але саюз хутка распаўся. Найвышэйшага росквіту дасягнулі ў часы Дэцэбала (87—106 н.э.), які стварыў магутную дзяржаву. Страцілі незалежнасць у выніку войнаў (101—102 і 105—106) з рымскім імператарам Траянам, краіна стала рымскай правінцыяй Дакія.