Перайсці да зместу

Дэцэбал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дэцэбал
Нараджэнне I стагоддзе
Смерць 106[1]
Бацька Scorilo[d]
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дэцэба́л (лац.: Decebalus; ? — 106) — цар дакаў (87—106).

Пасля перамогі над рымлянамі ў вайне пры імператару Даміцыяне ў 89 Дэцэбал заключыў мір, паводле якога Рым павінен быў штогод выплачваць дакам субсідыі. Умацаваў дзяржаву, устанавіў прагрэсіўныя формы ўнутранага кіравання. У выніку войнаў з рымскім імператарам Траянам (101—102 і 105—106) тэрыторыя дакаў была заваявана і ўтворана рымская правінцыя Дакія. Пасля падзення сталіцы дакаў Дэцэбал уцёк у горы, нейкі час вёў партызанскую вайну супраць рымлян. Пераканаўшыся ў беспаспяховасці барацьбы, скончыў жыццё самагубствам.

  1. Любкер Ф. Decebalus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 374.