Далматыка
Выгляд
Далма́тыка[1] — літургічнае аблачэнне рымска-каталіцкага дыякана, атрымала распаўсюджанне спачатку ў Далмацыі (адсюль і назва), а з IV ст. н.э. — ва ўсёй Рымскай імперыі ў якасці святочнага літургічнага аблачэння дыяканаў (апраналася паверх альбы. Спачатку далматыка, пашытая з белай тканіны (воўны, лёну, шоўку) і ўпрыгожаная дзвюма пурпуровымі палосамі, якія ішлі спераду і ззаду ўніз ад пляча, была доўгай да пят і мела форму літары «Т» з выразам для галавы (часам з капюшонам) і шырокімі рукавамі. З XIV ст. — далматыка стала больш кароткай і вузкай, з разрэзамі на баках і рукавах.
Зноскі
- ↑ Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Завальнюк У. М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.