Дальнярэчанск
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Дальнярэчанск (руск.: Дальнереченск) — горад (з 1917) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Дальнярэчанскага раёна Прыморскага края. Насельніцтва 29,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1894 годзе.
Горад размешчаны на рацэ Вялікая Усурка (прыток Усуры), за 430 км ад Уладзівастока.
Да 1972 горад называўся Іма́н (па назве ракі на якой знаходзіўся, цяпер Вялікая Усурка). Перайменаваны ў выніку кампаніі па ліквідацыі кітайскіх назваў на Далёкім Усходзе, якая стала следствам савецка-кітайскага ўзброенага канфлікту на востраве Даманскім.